Уладзімір Жыгар супраць ліста палітвязняў? Ён што, не хоча вызвалення палітвязняў? На гэта адказаў сам прадстаўнік BELPOL у эфіры @euroradio. Глядзіце цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=lKR79WeTeWA
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-


Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты з нагоды Ночы расстраляных паэтаў і Дзядоў. Даніну памяці аддалі прадстаўнікі краін ЕС і Вялікабрытаніі.
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
ЗША ціснуць на Літву, патрабуючы адкрыць порт Клайпеды для беларускіх угнаенняў. Пра гэта піша Politico са спасылкай на крыніцы. "У апошнія тыдні каманда Дональда Трампа актывізавала кантакты з літоўцамі", — кажа крыніца выдання. У верасні, калі вялікае вызваленне сарвалася, Лукашэнка папракаў амерыканцаў у невыкананні дамоўленасцяў — якіх менавіта, не ўдакладнялася. Ёсць думка, што гаворка ідзе пры пытанне транзіту беларускага калію праз Клайпеду. Літва ў гэтым годзе неаднаразова адмаўляла магчымасць аднаўлення транзіту беларускага калію. Акрамя таго, еўрапейскія санкцыі дзейнічаюць да лютага — толькі тады іх плануюць пераглядзець і ці працягнуць, ці неяк змяніць.
-
“Боў і мерць у Хротне”: пра пяшчотны і бязлітасны сюр ад Дзяніса Трусава — у эфіры @euroradio. Што дапамагала аўтару стварыць сусвет, у якім жывуць героі яго рамана? Ці існуе верагоднасць, што Трамп не прызнае вынік выбараў? Ці сапраўды існуе той сусвет мрояў і пачуццяў, які апісвае аўтар, і што з падзей рамана нас чакае ў бліжэйшым будучым? Як для Дзяніса Трусава выглядае Беларусь, якая знаходзіцца ад яго нібы ў іншым свеце? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Дзяніс Трусаў: https://www.youtube.com/watch?v=wQ1zHhftfIs
-
Беларусы знайшлі копію Святланы Ціханоўскай ў Трэдсе. Дзяўчына з Гродна апублікавала пост пра тое, што яна — кандытарка са сваім фота. І тут панеслася. "Святлана Георгіеўна ганяе ў Гродна на выхадных", — піша адзін з карыстальнікаў. "І падхалтурвае прыгожымі торцікамі", — дадалі каментар да яго паста. Адна з карыстальніц напісала: ❌ ладзіць мітынгі ў Еўропе ✅ выпякаць тарты ў Гродне Яшчэ нехта піша: "Вітаем на радзіме. Мы вас чакалі, Святлана". Ці сапраўды гэтая кандытарка падобная на Ціханоўскую, як лічыце?
-
Дальняя дуга: ад супрацы Лукашэнкі з хунтай М’янмы да перамоў з ЕС? Эфір з прадстаўніком BELPOL. Што хаваецца за прыгожымі словамі пра развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М’янмай? Чаму беларускі бок не мусіць рабіць таго, чым займаюцца практычна ўсе краіны свету? Што не так, на думку прадстаўніка BELPOL, з “Лістом палітвязняў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар: https://www.youtube.com/watch?v=lKR79WeTeWA
-
"Родненькія нашы... Мы вельмі рады", — так украінскага амбудсмена і ўсю дэлегацыю вітаюць жыхары акупаваных Алешак. Гуманітарную дапамогу ў горад ужо даставілі. Цяпер украінскі бок занімаецца тымі, хто хоча з'ехаць з Алешак. Відэа: @hromadske_ua
-
"Не ўсе нават разумеюць, навошта мы гэта зрабілі". Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і наваколля ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам Адкрываючы новую інфекцыйную лякарню ў Мінску, Лукашэнка кажа: "Калі ў доктара будзе добры [...], дык і ў пацыента таксама". Як думаеце, пра што ён? Можа, нарэшце пра добры заробак? Даведаемся ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам! Таксама пагаворым пра кантрастную рэакцыю на "Ліст 73" — зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. І пра інтэрв'ю Соф'і Сапегі, дзе яна прайшлася па Рамане Пратасевічы. І пра малочныя рэкі, якія цякуць з Беларусі ў Расію. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=cUAEMgdkMoU
-
"Гэта не ўлічвае вайну. Тут жа [рыхтуецца] эскалацыя", — адзін з аргументаў крытыкаў адкрытага звароту былых палітвзняў. Сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова адказала на гэты тэзіс. Цалкам эфір @euroradio з Касцюговай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=dUXx3N0jg9k
-
Пентагон просіць краіны Еўропы не злаваць дзеда мякчэй казаць пра магчымую пагрозу з боку Расіі. Маўляў, гэта можа "правакаваць" Пуціна. Як піша "Ройтэрс" са спасылкай на крыніцы, у Пентагона з'явілася ўражанне што "некаторыя заявы еўрапейскіх лідараў і чыноўнікаў падрываюць бяспеку кантынента". Сярод іншага, амерыканцы занепакоеныя словамі некаторых еўрапейскіх лідараў пра тое, што Расія "як пацук" загнаная ў кут і звяртаецца да ўсё больш адчайных захадаў па меры таго, як яе ўварванне ва Украіну запавольваецца да мінімуму. "Мы вам дапамагаем. […] Проста не шуміце. Не стварайце шуму", — пераказаў паведамленні Пентагона адзін з еўрапейскіх чыноўнікаў. Тым часам Пуцін у чацвер заявіў, што Расія "гатовая да вайны" з Еўропай і што "пераможцаў у ёй не будзе".
-
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 13:00 — блогер Аляксандр Кныровіч. 14:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. 15:00 — пісьменнік, фіналіст прэміі Гедройця Дзяніс Трусаў. Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!
-

Прыгожыя апакаліптычныя кадры з Самарскай вобласці Расіі. Пасля ўкраінская атакі дронамі там, падобна, гарыць буйны НПЗ. Вытворчая магутнасць Новакуйбышаўскага НПЗ складае каля 8,8 млн тон нафты ў год.
-
Відэакамеры на дамах могуць ставіць без рашэння сходу ўласнікаў. Норма замацаваная ў новым указе Лукашэнкі, які быў апублікаванны сёння. Пры гэтым уласнікі кватэр будуць вызваленыя ад абавязку плаціць за ўтрыманне і эксплуатацыю сістэмы — усё будзе аплачвацца з бюджэту. Выключэнне зрабілі для нежылых памяшканняў, якія выкарыстоўваюцца для атрымання даходу і абсталяваныя камерамі відэаназірання. Таксама МУС зможа патрабаваць, каб ужо пастаўленыя ў грамадскіх месцах відэакамеры былі падключаныя да адзінай сістэмы маніторынгу. Па патрабаванні МУС уладальнікі аб'ектаў і арганізацый будуць абавязаныя даць доступ "Белтэлекаму" для такога падключэння.
-
edited Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
edited
"Ён ужо нічога не выправіць". Экс-палітзняволеная Соф'я Сапега — пра Рамана Пратасевіча. — Мне здаецца, ён ужо нічога не выправіць, — выказалася Сапега ў інтэрв'ю @zerkalo_io. — Я неяк спрабавала ўявіць сябе на яго месцы. І атрымлівалася, што тут ты чужы, а там, у Беларусі, таксама вораг і таксама чужы. І дзе тады тваё месца? Нідзе. Цябе не прымаюць ні ў Еўропе, ні ў Беларусі. І, як мне здаецца, гэта ўжо не змяніць. Як бы ты не спрабаваў, як бы не круціўся, не падбіраў правільныя словы, не казаў тое, што ад цябе хочуць пачуць, — гэта нічога не зменіць. Ты ўсё роўна застанешся чужым. — Калі б вы ўбачылі яго цяпер, што б яму сказалі? — Прайшла б міма. Нічога не сказала б. У мяне няма да яго ні злосці, ні агрэсіі — пустата і лёгкі жаль.
-
Што ўпершыню за 5 гадоў распавяла Сафія Сапега, новыя рэакцыі на ліст палітвязняў і чаму ў школах нічога не кажуць пра ноч расстраляных паэтаў. Гэта "Сэнсы дня" — галоўнае ўсяго за 7 хвілін: https://youtu.be/DeETrSeg2dA
-
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 29 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:31 Ноч расстраляных паэтаў: хто стаяў за масавымі забойствамі беларускай інтэлігенцыі? 09:33 Навіны спорту 11:39 У Беларусі 884 палітвязня. Ці варта мераць іншых уласным гераізмам? 24:29 Навіны шоў-бізу 27:36 Першае інтэрв’ю Сафіі Сапегі: што яна расказала пра Пратасевіча і чаму яму давяраў Офіс Ціханоўскай "Сэнсы дня": тлумачым галоўныя падзеі чацвярга — усяго за 7 хвілін.
-
edited Пуцін у адкрытую пагражае Еўропе: маўляў, Расія гатовая да вайны з Еўропай, але калі яна пачнецца і "зойдзе занадта далёка, то пераможцаў наогул не будзе". Чытайце рэпартажы @euroradio з двух гарадоў Еўропы, якія называюцца сярод магчымых вайсковых мэтаў Крамля: з Нарвы і з Даўгаўпілса.
-
edited
У Ізраілі падлічылі ўсе галасы на парламенцкіх выбарах. Ніводны з блокаў не мае дастаткова мандатаў дзеля фармавання ўраду. Блок дзейнага прэм'ера Беньяміна Нетаньяху атрымае 53 месцы ў Кнесеце. Блок яго асноўнага апанента Гадзі Айзэнкота — 48 месцаў. Яшчэ 19 мандатаў пойдзе арабскім партыям. Для фармавання ўраду неабходна як мінімум 60 мандатаў.
- Older posts