"Не ўсе нават разумеюць, навошта мы гэта зрабілі". Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і наваколля ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам Адкрываючы новую інфекцыйную лякарню ў Мінску, Лукашэнка кажа: "Калі ў доктара будзе добры [...], дык і ў пацыента таксама". Як думаеце, пра што ён? Можа, нарэшце пра добры заробак? Даведаемся ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам! Таксама пагаворым пра кантрастную рэакцыю на "Ліст 73" — зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. І пра інтэрв'ю Соф'і Сапегі, дзе яна прайшлася па Рамане Пратасевічы. І пра малочныя рэкі, якія цякуць з Беларусі ў Расію. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=cUAEMgdkMoU