Пентагон просіць краіны Еўропы не злаваць дзеда мякчэй казаць пра магчымую пагрозу з боку Расіі. Маўляў, гэта можа "правакаваць" Пуціна. Як піша "Ройтэрс" са спасылкай на крыніцы, у Пентагона з'явілася ўражанне што "некаторыя заявы еўрапейскіх лідараў і чыноўнікаў падрываюць бяспеку кантынента". Сярод іншага, амерыканцы занепакоеныя словамі некаторых еўрапейскіх лідараў пра тое, што Расія "як пацук" загнаная ў кут і звяртаецца да ўсё больш адчайных захадаў па меры таго, як яе ўварванне ва Украіну запавольваецца да мінімуму. "Мы вам дапамагаем. […] Проста не шуміце. Не стварайце шуму", — пераказаў паведамленні Пентагона адзін з еўрапейскіх чыноўнікаў. Тым часам Пуцін у чацвер заявіў, што Расія "гатовая да вайны" з Еўропай і што "пераможцаў у ёй не будзе".