Лукашэнка цяпер спяшаецца атрымаць свой "біг дзіл" з ЗША? Задалі гэтае пытанне амерыканісту Антону Пянькоўскаму. Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=s51qUiJLZvs
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
"Дом Масквы" ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ. Працай з прарасійскімі арганізацыямі ў Беларусі займаецца Сяргей Макшанцаў з Пятай службы ФСБ, піша @buroBY. Афіцыйна Макшанцаў займае пасаду намесніка дырэктара ў "Доме Масквы" з 2022-га. У "Доме Масквы" праходзяць мерапрыемствы "рускай дыяспары", розныя Z-івэнты і сустрэчы. Там жа знаходзіцца рэдакцыя расійскага "Спутнік Беларусь". Таксама, як вядома @euroradio, у гэтым будынку некаторы час знаходзілася і частка рэдакцыі "Спутнік Літва".
-



Зорка "Гульні тронаў" ночыў у кіеўскім метро праз паветраную пагрозу. Дацкі актор Нікалай Костэр-Вальдаў вядомы на ўвесь свет роллю Джэйме Ланістэра. Акцёр адразу пасля пачатку поўнамасштабнай вайны выступіў у падтрымку Украіну. Напрыклад, ён далучыўся да ініцыятывы Stand Up for Ukraine, якая збірае грошы на дапамогу ўкраінцам. Костэр-Вальдаў кажа, што візіт быў яго ўласнай ініцыятывай. Актор патлумачыў, што ў Еўропе могуць паступова губляць увагу да вайны, таму ён працягвае казаць пра Украіну.
-
У каго ў Беларусі хутчэй за ўсё растуць заробкі? Спойлер: зусім не ў айцішнікаў. Згодна з афіцыйнымі данымі за першыя 9 месяцаў гэтага году, у лідарах па росту рэальных заробкаў знаходзяцца чыноўнікі — 12,5% у параўнанні з такім жа перыядам 2025-га. У тройку таксама ўваходзяць "адміністратыўныя паслугі" (11,4%) і будаўніцтва (11,1%). У сярэднім па краіне ў студзені-верасні рэальныя заробкі выраслі на 7,7% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага году. А вось айцішнікі — антылідары спісу: усяго толькі 1,7% росту.
-
"Я не мела і дакладна не буду мець ілюзій". Экс-палітзняволеная Марыя Калеснікава выказалася пра неабходнасць шукаць стратэгіі для паляпшэння жыцця беларусаў унутры краіны. "9 мільёнаў беларусаў сам-насам з адным дыктатарам, дык яшчэ на ўсходняй мяжы і з расійскай пагрозай". Інтэрв'ю цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=dErBjg41MSI
-

Экс-палітвязня Аляксея Санчука выклікалі ў Следчы камітэт па новай справе. А яго бацьку звольнілі з працы. Позва прыходзіла на 13 кастрычніка. Экс-палітвязня выклікалі для следчых дзеянняў у якасці падазраванага. "Мяркуючы па ўсім, пачатая крымінальная справа паводле арт. 422 КК РБ, бо я не з'явіўся ў вызначаны законам тэрмін для пастаноўкі на ўлік у РУУС, што з'яўляецца падставай для крымінальнага пераследу", — паведаміў ён @euroradio. Тым часам з бацькам палітуцекача не працягнулі працоўны кантракт на МТЗ. Санчук мяркуе, што так бацьку караюць за сына: "Гэта можа быць звязана са мной і маёй дзейнасцю". Санчука затрымалі 4 лістапада 2020 года і асудзілі да шасці гадоў калоніі. У пачатку ліпеня 2026 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, і неўзабаве пакінуў Беларусь. Глядзіце інтэрв'ю з Аляксеем Санчуком тут: https://www.youtube.com/watch?v=UFpzP1yoOdk
-
edited
Міністэрства замежных спраў Германіі прыняло да ведама адкрыты ліст, з якім днямі выступіла група беларускіх палітвязняў. "Германія асуджае ўсе формы палітычных рэпрэсій, як у Беларусі, так і за яе межамі, і надалей асуджае асабліва заганную практыку распаўсюду суровых пакаранняў і катаванняў на тых, хто пакутуе ад інваліднасці, захворванняў, якія пагражаюць жыццю, або іншых сур'ёзных уразлівасцяў", — гаворыцца ў адказе ведамства, які атрымала @euroradio. У МЗС кажуць, што востра ўсведамляюць чалавечую трагедыю, якая хаваецца за простымі лічбамі і статыстычнымі данымі. Падрабязней: https://euroradio.fm/mzs-germanii-prynyalo-da-vedama-list-grupy-palitvyaznyau
-
edited
Літва ўводзіць абавязковы прызыў хлопцаў у армію з 2032 года. Дзяўчаты змогуць ісці ў войска па ўласным жаданні. Па словах прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы штогод могуць прызывацца прыблізна па 7,5 тысяч маладых людзей. Па словах Наўседы, 2032 год быў абраны таму, што ў войску патрэбна зрабіць некалькі зменаў, найперш дзеля гатоўнасці арміі размяшчаць і навучаць большую колькасць прызыўнікоў. Таксама патрэбны час дзеля падрыхтоўкі будучых інструктараў.
-
Адкрыты ліст палітвязняў заклікае да гуманнасці і палітычнай трансфармацыі. А ці гатовы да гэтага Лукашэнка? "То-бок адно — папрасіць: "Калі ласка, вызваліце людзей". І зусім іншае — сказаць: "Калі ласка, вызваліце людзей і больш нікога не затрымлівайце. А потым давайце пачнём перамовы пра палітычныя змены ў Беларусі", — разважае Роза Турарбекава. Чытайце тут: https://euroradio.fm/list-palitvyaznyau-zaklikae-da-gumannasci-i-palitychnay-transfarmacyi-lukashenka-gatovy А тут можна паглядзець без VPN
-
Вайна, палітвязні і пагроза незалежнасці: як гэта звязана? Эфір з Настассяй Касцюговай. Якая сувязь паміж вайной ва Украіне і вызваленнем беларускіх палітвязняў? Ці сапраўды ў дэмсілах існуе падзел на прыхільнікаў ціску і прыхільнікаў перамоў? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і наноў падзяліў беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае экспертка ў палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова: https://www.youtube.com/watch?v=dUXx3N0jg9k
-
Ускочыць у апошні вагон: ці паспее Лукашэнка атрымаць свой біг дзіл з Трампам? Абмяркуем у эфіры! Ці сапраўды для Трампа і яго партыі ўсё выглядае так дрэнна на бліжэйшых выбарах? Ці існуе верагоднасць, што Трамп не прызнае іх вынікі? Як непрыемны для Трампа вынік выбараў паўплывае на яго магчымасці праводзіць абраную ім знешнюю палітыку ў дачыненні да Беларусі і Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі: https://www.youtube.com/watch?v=s51qUiJLZvs
-
Святлана Ціханоўская папрасіла краіны ЕС уздымаць пытанне палітвязняў і рэпрэсій пры любых кантактах з рэжымам Лукашэнкі. Лідарка дэмсіл агучыла гэта падчас сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС 20 краін Еўрасаюза ў Дубліне. "Ціханоўская распавяла пра працу з амерыканскай адміністрацыяй і спецпасланнікам Джонам Коўлам, які вядзе перамовы з рэжымам аб далейшым вызваленні палітвязняў, і вітае гэтыя намаганні. Паводле Ціханоўскай, важна не дазволіць Лукашэнку выкарыстаць гуманітарныя перамовы для ўмацавання рэпрэсій і рэжыму. Мэта — не проста асобныя вызваленні, а спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх. Ціханоўская заклікала еўрапейскія краіны захоўваць адзіную пазіцыю, працягваць ціск і ўздымаць пытанне палітвязняў і рэпрэсій у любых кантактах з Мінскам", — паведамілі ў прэс-службе Ціханоўскай.
-
Ці чакаць Беларусі "азербайджанізацыі"? Абмяркуем у эфіры! Мы сапраўды мала ведаем пра Азербайджан, і пра тое, што ў краіне больш за 300 палітвязняў, якіх кідаюць за краты па прыдуманых справах, і за якіх змагаюцца толькі выгнаныя з краіны праваабаронцы. Там таксама разагнаныя незалежныя медыя і ў турмах сядзяць журналісты. Пра сітуацыю ў Азербайджане размаўляем з рэдактаркай азербайджанскага выдання Meydan TV Сеўдай Самедавай: https://www.youtube.com/watch?v=gWYl1ZqxoNA
-
edited
Эдуард Пальчыс выказаўся пра наступствы супрацы Пратасевіча з сілавікамі. "Людзей, якіх здаў Пратасевіч, затрымлівалі надзвычай жорстка: збіце, катаванні, прыніжэнні — усё ішло поўным камплектам. Асабліва тых, хто дапамагаў здабываць звесткі пра сілавікоў і чыноўнікаў. А да мяне на суд яго нават не рызыкнулі прыводзіць. Суддзя паказушна некалькі разоў пытаўся ў пракурора: "А дзе ж галоўны сведка?", на што нязменна атрымліваў адказ: "На следчых дзеяннях". Відаць, баяліся, што я змагу аказаць на яго псіхалагічнае ўздзеянне", — напісаў Пальчыс у сваім тэлеграм-канале.
-
У 2020-м галасавалі за Ціханоўскую ці супраць Лукашэнкі? Мэйнстрымам становіцца казаць, што правільны менавіта другі варыянт, і што за саму Святлану ніхто не агітаваў. Экс-палітзняволеная і адна з лідарак пратэстаў 2020-га Марыя Калеснікава памятае перадвыбарчую кампанію інакш. Глядзіце інтэрв'ю цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=dErBjg41MSI
-
Прэм’ер Нарвегіі кажа, што Пуцін не чытаў яму гістарычную лекцыю падчас апошняй размовы. І папрасіў газету Financial Times, якая пісала пра гэта, выправіць інфармацыю. Выданне адмовілася — там кажуць, што ўпэўненыя ў сваёй інфармацыі. Паводле крыніц FT, падчас 90-хвіліннай тэлефоннай размовы 27 кастрычніка Пуцін амаль увесь час расказваў прэм’еру Нарвегіі Ёнасу Гару Сцёрэ і прэзідэнту Фінляндыі Аляксандру Стубу пра гісторыю славян. Перспектывы неадкладнага спынення агню пры гэтым нібыта не абмяркоўваліся. Але ў інтэрв’ю тэлеканалу TV2 Сцёрэ гэта абверг. "Гэта няпраўда. Мы папрасілі Financial Times выправіць матэрыял", — заявіў ён. Паводле нарвежскага прэм’ера, Пуцін папрасіў даць яму магчымасць выкласці сваю версію цяперашняй сітуацыі і ў гэтым кантэксце расказваў пра падзеі ад 2014 года да сённяшняга дня. Сцёрэ таксама адзначыў, што бакі размаўлялі прыкладна аднолькавую колькасць часу.
-
За банер супраць Лукашэнкі федэрацыю футбола Фінляндыі аштрафавалі на 20 тысяч еўра. А за свіст падчас дзяржаўнага гімну — на 10 тысяч еўра. Перфоманс адбыўся на гульні паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі 29 верасня ў Хельскінкі. Фанаты вывесілі вялікі банер з карыкатурай на Лукашэнку і надпісам "Твой дзень надыдзе".
-
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 13:00 — рэдактарка азербайджанскага Meydan TV Сеўда Самедава. 14:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі. 15:00 — сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!
-
edited
"Мамкін рыцар". Экс-палітзняволеная Сафія Сапега ўпершыню выказалася пра паводзіны Рамана Пратасевіча пасля іх затрымання ў Мінску. "Нават дня не прайшло, нават пары гадзін — а ён ужо пачаў гаварыць [з сілавікамі]. За што, натуральна, атрымаў прывілеі. Ужо пасля вызвалення пад хатні арышт я даведалася, што яму куплялі кашулі для выступаў, што ён мог сядзець не ў камеры СІЗА, а ў асобным пакоі з ложкам, што яму куплялі кебабы. Найбольш дзіўным для мяне быў эпізод, калі ён расказаў, што выпіваў у кампаніі супрацоўнікаў КДБ. Немагчымае магчыма. Метад бізуна і перніка спрацаваў з ім ідэальна", — распавяла Сапега ў інтэрв'ю @zerkalo_Io. Як кажа Сапега, на яе Пратасевіч "нагаварыў на цэлы том крымінальнай справы". — Ён расказаў, што я супрацоўніца ЧКБ, расказаў пра іншых супрацоўнікаў, пра тое, якія ў нас з ім і камандай узаемаадносіны, — увогуле, пра ўсё, што ён бачыў і што памятаў. […] Мы не бачыліся з моманту затрымання і да таго часу, пакуль я не апынулася ў СІЗА КДБ. І што зрабіў гэты прыдурак падчас нашай першай жа сустрэчы? Пачаў угаворваць мяне падпісаць дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве. — У інтэрв’ю расійскай вядоўцы Ксеніі Сабчак ён казаў, што рабіў усё, каб вас выратаваць. — Агідная лухта, хаця б калі ўлічыць тое, што насамрэч адбывалася далей. Я пасядзела ў калоніі, а ён гуляў у камп’ютарныя гульні і некалькі разоў ажаніўся. Мамкін рыцар, атрымліваецца. Нагадаем, Сапега была затрыманая разам з Пратасевічам пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску ў 2021 годзе. У 2022 яе пакаралі 6 гадамі калоніі. На першае прашэнне аб памілаванні Сапега адмовілі. Але ў чэрвені 2023-га Лукашэнка ўсё ж "памілаваў" дзяўчыну, а забіраць яе прыехаў губернатар расійскага Прыморскага краю — бо Сафія грамадзянка РФ.
-



+5
Адна з найбольш трагічных падзей у гісторыі Беларусі. У 1937 годзе НКУС за адну ноч — з 29 на 30 кастрычніка — расстраляў 132 прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Сярод іх было 22 літаратары. Таму гэтая дата атрымала назву "Чорная ноч" ці "Ноч расстраляных паэтаў". @euroradio публікуе вершы некаторых з тых паэтаў, якіх забіў савецкі НКУС.
- Older posts