ЗША ціснуць на Літву, патрабуючы адкрыць порт Клайпеды для беларускіх угнаенняў. Пра гэта піша Politico са спасылкай на крыніцы. "У апошнія тыдні каманда Дональда Трампа актывізавала кантакты з літоўцамі", — кажа крыніца выдання. У верасні, калі вялікае вызваленне сарвалася, Лукашэнка папракаў амерыканцаў у невыкананні дамоўленасцяў — якіх менавіта, не ўдакладнялася. Ёсць думка, што гаворка ідзе пры пытанне транзіту беларускага калію праз Клайпеду. Літва ў гэтым годзе неаднаразова адмаўляла магчымасць аднаўлення транзіту беларускага калію. Акрамя таго, еўрапейскія санкцыі дзейнічаюць да лютага — толькі тады іх плануюць пераглядзець і ці працягнуць, ці неяк змяніць.