"Ён ужо нічога не выправіць". Экс-палітзняволеная Соф'я Сапега — пра Рамана Пратасевіча. — Мне здаецца, ён ужо нічога не выправіць, — выказалася Сапега ў інтэрв'ю @zerkalo_io. — Я неяк спрабавала ўявіць сябе на яго месцы. І атрымлівалася, што тут ты чужы, а там, у Беларусі, таксама вораг і таксама чужы. І дзе тады тваё месца? Нідзе. Цябе не прымаюць ні ў Еўропе, ні ў Беларусі. І, як мне здаецца, гэта ўжо не змяніць. Як бы ты не спрабаваў, як бы не круціўся, не падбіраў правільныя словы, не казаў тое, што ад цябе хочуць пачуць, — гэта нічога не зменіць. Ты ўсё роўна застанешся чужым. — Калі б вы ўбачылі яго цяпер, што б яму сказалі? — Прайшла б міма. Нічога не сказала б. У мяне няма да яго ні злосці, ні агрэсіі — пустата і лёгкі жаль.