У Эстоніі 47-гадоваму грамадзяніну Беларусі выстаўленае абвінавачанне ў адмыванні грошай у асабліва буйным памеры. Паводле пракуратуры, за тры месяцы — з сакавіка па чэрвень гэтага года — ён правёў аперацыі з наяўнымі і крыптой на суму больш за 861 тысячу еўра. Падчас дасудовага расследавання таксама высветлілася, што паслугамі групы, у якую ўваходзіў беларус, карыстаўся чалавек, асуджаны за нарказлачынства. Паводле абвінавачання, удзельнікі здзелак выкарыстоўвалі нікнэймы, а адно аднога пазнавалі па нумарах банкнотаў, якія загадзя перадаваліся праз зашыфраваныя каналы. Паводле дзяржаўнага пракурора Юргена Хюва, абвінавачаны як арганізоўваў здзелкі, так і непасрэдна ўдзельнічаў у іх правядзенні. Паліцыя затрымала мужчыну яшчэ 13-га чэрвеня 2026 года. Учора суд пастанавіў падоўжыць тэрмін яго ўтрымання пад вартай.