Крыніцы @euroradio сцвярджаюць, што затрыманы ў Эстоніі грамадзянін Беларусі — Алег Маісееў, якога звязваюць са зліўным тг-каналам "Штаб Оношко", што ачарняе беларускіх апазіцыянераў. Маісееву 48 гадоў, месцам яго жыхарства пазначаная Вільня. У 2020-м ён уваходзіў у каманду Святланы Ціханоўскай, але неўзабаве перайшоў у лагер яе палітычных праціўнікаў.