Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 29 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 13 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:10 Чаму беларускі ўсё часцей расказваюць гісторыі пра садызм у радзільнях 14:59 Навіны спорту 17:55 NATO ударыць па Беларусі ў выпадку расійскай атакі: як успрымаць заяву генерала 25:48 Навіны шоў-бізу 29:10 Пуцін пагражае Еўропе і цалуецца з Трампам: чаго чакаць Украіне Сэнсы дня: глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтага аўторка

  2. edited

    Як змяняецца аўтарытарызм у сучасным свеце і ці магчымыя палітычныя перамены ў Беларусі і Расіі? Банк Ідэй запрашае на дыскусію з вядомай амерыканскай журналісткай Эн Эплбаўм і былым палітвязнем, юрыстам Максімам Знакам. Пагаворым пра будучыню аўтарытарных рэжымаў, выклікі для заходніх дэмакратый і ролю Захаду ў магчымых пераменах.

  3. Узброеная правакацыя на мяжы Беларусі і Латвіі — гульня на мяжы вайны? Палітолаг Павел Усаў не сумняваецца, што за інцыдэнтам стаяць спецслужбы. Але чые — Лукашэнкі ці Пуціна? Чытаць тут: https://euroradio.fm/nakiravali-u-bok-vayskoucau-pradmet-padobny-da-zbroyu-detali-incydentu-na-myazhy A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  4. NATO пагражае ўдарыць па Беларусі. Чаму Лукашэнка гэта не каментуе? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=-ln4HIe1lYE

  5. Санкцыі супраць мабільных аператараў Беларусі рыхтуе Украіна. Гэта звязана з тым, што рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць іх інфарструктуру для нанясення атак па ўкраінскай тэрыторыі. Раней Украіна неаднаразова заяўляла, што расійскія дроны карыстаюцца рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі, каб атакаваць заходнія вобласці Украіны.

  6. Вучыўся на мастака ці ювеліра, а стаў міліцыянтам? У Віцебску навучэнцаў каледжа агітавалі змяніць прафесію. Да будучых керамістаў, мастакоў і разьбяроў па дрэве завіталі супрацоўнікі МУС і АМАП. Падлеткам паказалі зброю, паабяцалі льготныя крэдыты на жыллё і пенсію пасля 20 гадоў службы. А напрыканцы раздалі анкеты — каб высветліць, хто гатовы пасля каледжа пайсці ў міліцыю.

  7. Падтрымліваеш Украіну, але можаш стаць у ёй нелегалам. У такую пастку трапілі беларусы, якія не могуць абнавіць пашпарты. Чаму так адбываецца і ці збіраюцца ўкраінскія ўлады нешта мяняць? Чытаць тут: https://euroradio.fm/lyudzi-stanovyacca-nelegalami-yakiya-prablemy-z-legalizacyyay-u-belarusau-va-ukraine A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  8. Кожны пяты рубель з бюджэту Беларусі пойдзе на армію і сілавікоў! У 2027 годзе на абарону і бяспеку плануюць выдаткаваць 12,66 млрд рублёў. Гэта ў 2,55 раза больш, чым у 2022-м, калі Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Асабліва хутка растуць выдаткі на ўнутраныя войскі МУС — за пяць гадоў яны павялічацца ў 3,57 раза. Чытаць тут: https://euroradio.fm/vydatki-belarusi-na-armiyu-za-chas-pounamashtabki-va-ukraine-vyrasli-u-28-raza A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  9. Нямецкая паліцыя пачала 11 крымінальных спраў пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце. Пра гэта гаворыцца ў адказе паліцыі на запыт DW. На канцэрт Макса Каржа ў Франкфурце прыехала каля 30 тысяч чалавек. Пасля шоу ў раёне Альт-Заксенхаузен адбыліся сутычкі з паліцыяй, а некаторыя ўдзельнікі кідалі ў сілавікоў бутэлькі. Сам спявак падчас канцэрту заклікаў спыніць вайну ва Украіне, але спыніў фанатаў, якія сталі крычаць абразлівыя лозунгі на адрас Пуціна.

  10. У Польшчы пасля 15 дзён барацьбы за жыццё памерла беларуска Наталля Борухава. Яе на пешаходным пераходзе ў Варшаве збіла таксоўка, піша выданне MOST са спасылкай на польскія СМІ. За рулём аўтамабіля была грамадзянка Таджыкістана. Паліцыя спярша не затрымлівала кіроўцу і не ўжывала іншых мераў стрымання. Праваахоўнікі зацікавіліся ёй толькі пасля смерці беларускі. Але тая паспела пакінуць Польшчу. Наталля і Павел Борухавы пераехалі з Беларусі ў Польшчу ў лютым 2022 года. Яны стаматолагі, маюць дзвюх дочак. У Варшаве яны адкрылі кабінет, а потым і стаматалагічную клініку.

  11. Як абараніць беларусаў ад вярбоўкі Расіяй на вайну ва Украіне? На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук. https://www.youtube.com/watch?v=O0akCdwwFe4

  12. Ці закрануць “маштабныя” санкцыі ЕС супраць Расіі рэжым Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам https://www.youtube.com/watch?v=-ln4HIe1lYE

  13. Беларускі андэграўнд становіцца ўсё больш заўважным у Варшаве. А фіксацыяй гэтага музычнага дзвіжу амаль год займаецца К6 — платформа з жывымі вечарынамі і канцэртамі, якая збірае разам музыкаў, паэтаў і слухачоў. Цяпер К6 аб'ядналіся з дакументальным праектам "Твары" — каб пра беларускую музыку і яе творцаў даведалася як мага больш людзей. Пра першыя вынікі і перспектывы калабарацыі, патэнцыял беларускага руху і яго інтэграцыю ў еўрапейскі кантэкст гаворым са стваральнікамі K6 Стасам Мурашкам і Альбертам Кенгерлі. https://www.youtube.com/watch?v=WqgfgVu2FnE

  14. Ціханоўскі паскардзіўся, што праваабаронцы спынілі аплачваць яму лячэнне зубоў. Чаму так адбылося? Блогер сцвярджае, што яго пазбавілі медыцынскай дапамогі. Аднак крыніцы @euroradio y праваабарончых колах кажуць, што пасля вызвалення ён “атрымаў усю патрэбную дапамогу ад розных арганізацый і ў адпаведных памерах”. Разбіраемся, як працуюць праграмы дапамогі былым палітвязням і чаму яе могуць спыніць. Чытаць тут: https://euroradio.fm/cikhanouski-abvinavaciu-pravaabaroncau-u-tym-shto-nedalyachyu-zuby-u-chym-prablema A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  15. Як гульні Трампа з Пуціным уплываюць на ўзровень пагрозы для Еўропы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. https://www.youtube.com/watch?v=V6-pFDmxnTA

  16. Беларусу забаранілі ўезд у Расію на бліжэйшыя сто гадоў. Як заўважыла @nashaniva", Вярхоўны суд Рэспублікі Карэлія забараніў яму ўязджаць у РФ да 17 красавіка 2126 года. Абскардзіць прысуд праз апеляцыю не ўдалося. Максім Стасевіч у 2020‑м удзельнічаў у пратэстах пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Тады яго да адказнасці не прыцягвалі.

  17. Падрыхтоўка і адукацыя медыкаў у Беларусі: што чакае маладога чалавека на гэтым шляху? На гэтае пытаннеў эфіры @euroradio адказвае доктар Станіслаў Салавей. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=uk4WaSe7i4M

  18. Адказнасць за інцыдэнт на беларуска-латвійскай мяжы ўзяла на сябе малавядомая групоўка "Чорныя русы". Пра гэта паведамляюць у латвійскіх СМІ. Гаворка ідзе пра падзеі пачатку кастрычніка, калі ўзброеныя людзі ў масках нелегальна перапраўлялі з Беларусі ў Латвію 20 мігрантаў. Пазней невядомыя зайшлі з Беларусі на тэрыторыю Латвіі і пашкодзілі інфраструктуру на латвійскай мяжы.

  19. У 34-гадовым узросце памёр амерыканскі актор Ар Джэй Міці. Ён граў сына Уолтара Уайта ў папулярным серыяле "Ва ўсе цяжкія". Паводле інфармацыі СМІ, прычынай смерці стала самагубства. Адзначаецца, што Ар Джэй Міці быў не толькі акторам, але таксама філантропам і абаронцам правоў людзей з інваліднасцю.

  20. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце наш анонс на аўторак (час пазначаны беларускі): 12:00 — доктар палітычных навук Павел Усаў 13:00 — стваральнікі прасторы K6 Стас Мурашка і Альберт Кенгерлі 14:00 — палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман 15:00 — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  21. Older posts