Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Важныя падзеі і сэнсы серады, 7 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:12 Шпіёнскі скандал у Германіі: за што затрымалі былога кіраўніка разведкі? 14:36 Навіны спорту 17:02 2,5 тысячы "палітычных", 885 палітвязняў. Ці варта і далей разлічваць на дапамогу ЗША? 23:03 Навіны шоў-бізу 26:17 Канфлікт на беларуска-латвійскай мяжы — тэрарызм ці звычайная дыверсія? Сэнсы дня: глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтай серады

  2. "Было добрае пачуццё — аднаўляць дамы, якія разбурыў наш вермахт". Мы знайшлі ўспаміны нямецкага салдата, які трапіў у палон падчас аперацыі "Багратыён", а пасля вайны адбудоўваў разбураны Віцебск. Магчыма, яго брыгада ўзнімала з руінаў і дом Марка Шагала: https://euroradio.fm/gistoryya-zhyccya-saldata-vermakhta-yaki-u-40-kh-adnaulyau-vicebsk-magchyma-i-dom-shagala Спасылка, якая працуе без VPN

  3. "У Мінску няма латвійскіх дыпламатаў, а ў Рызе — беларускіх. То-бок, латвійскім уладам нават няма каго выклікаць у МЗС, каб зачытаць ноту пратэсту". Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман разважае пра магчымыя наступствы правакацыі на мяжы з Беларуссю, пра якую сёння заявілі ў Латвіі. Цалкам свежы стрым з Фрыдманам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Del-n7-lXaQ

  4. Брэсцкі бізнесмен паспяхова працуе ў Еўропе — і адначасова рамантуе дарогі ў Крыме. Удзельнік топ-100 уплывовых і паспяховых бізнесменаў Беларусі Дзмітрый Чарненка сядзіць адразу на ўсіх крэслах. Акрамя Крыма, ягоная “БТіМ-Казань” актыўна працуе ў прыфрантавых рэгіёнах Расіі: https://euroradio.fm/brescki-biznesmen-paspyakhova-pracue-u-europe-i-adnachasova-ramantue-darogi-u-kryme Спасылка, якая працуе без VPN

  5. "Фактычна гэта спайка дзяржаўнага апарата з сілавым блокам. Ці гэта патрэбна ў мірны, спакойны час?". Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка тлумачыць, навошта ў кіраўніцтва абласцей і Мінска дадалі прадстаўнікоў КДБ і Камітэта дзяржкантролю. Цалкам сённяшні стрым з Паўлам Латушкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=pMPgg83-xQg

  6. Еўрасаюз зняў санкцыі з расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Віктара Шаўцова. Абодва былі ўнесеныя ў "беларускі чорны спіс", і абодва аспрэчвалі ўвядзенне санкцыяў праз суды ЕС. Уласна, з перамогамі прадпрымальнікаў у судах і звязаная палёгка. У Еўрасаюзе палічылі слабымі юрыдычныя падставы для захавання санкцыяў. Пры гэтым Гуцэрыеў (на фота) усё адно застанецца пад санкцыямі. 23 ліпеня 2026 года ён трапіў у асобны спіс, звязаны з расійскай агрэсіяй супраць Украіны. А вось Шаўцоў у іншых спісах не фігуруе. Разам з тым, ЕС рыхтуе найбуйнейшае пашырэнне санкцый супраць Расіі. Пад абмежаванні патрапяць больш за 1600 фізічных і юрыдычных асоб. Асобна ў спіс будуць уключаны 77 палітыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах у Дзяржаўную думу РФ на акупаваных тэрыторыях Украіны. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у ЕС. Канчатковае рашэнне плануецца зацвердзіць 12-га кастрычніка.

  7. "Калі ў Польшчы будуць вынікі — дыялог з Лукашэнкам могуць адкрыць і іншыя краіны Еўрасаюза". Экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава мяркуе, што шмат хто цяпер сочыць за тым, ці расквітнее "пралеска". Цалкам свежы стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=PUItOK4XDRo

  8. М'янма хоча ўзяць крэдыт у Лукашэнкі. І набыць за яго беларускія ж тавары, тэхніку і паслугі. То-бок, м'янмарская хунта — неплацёжааздольная, але Мінск так хоча ёй хоць што-небудзь прадаць, што гатовы заплааціць сам сабе: https://euroradio.fm/myanma-khocha-uzyac-kredyt-u-lukashenki Спасылка, якая працуе без VPN

  9. Падчас нелегальных гонак пад Слуцкам сутыкнуліся сем аўтамабіляў. У адной з удзельніц "правалілася" педаль тормаза. Пацярпелі чатыры чалавекі. У адной з ахвяраў непапраўна знявечаны твар: https://euroradio.fm/sk-pavedamiu-padrabyaznasci-masavaga-dtz-na-nelegalnykh-gonkakh-pad-sluckam Спасылка, якая працуе без VPN

  10. У Беларусь перавязуць... асфальтабетонны завод з Расіі. Гаворка пра вытворчасць у кантэйнерным выкананні, сабраную нямецкім брэндам Benninghoven. Цяпер завод знаходзіцца ў Ліпецку. Гомельскі дарожна-будаўнічы трэст №2 шукае, хто б узяўся перавезці яго ў нашу краіну. На працэдуру закупкі звярнуў увагу @flagshtok. Адрасам пастаўкі ўказаны Калінкавіцкі раён, Сыродскі сельсавет, 4/1. Мяркуючы па ўсім, туды і плануюць рэлакаваць завод. Каб зрабіць гэта, спатрэбіцца 11 рэйсаў еўрафур для зборнага грузу і 33 рэйсы пляцовак. У склад грузу ўваходзяць шматтонныя габарытныя канструкцыі: прыёмны бункер, сушыльны барабан, элеватар і іншыя.

  11. Нацыянальныя інтарэсы vs маральнасць: што выбраць і як не згубіць Беларусь? Стрым з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам Заклікі Паўла Латушкі да Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць “Беларуськалію” праз датычнасць апошняга да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей выклікалі абурэнне з боку Валерыя Кавалеўскага. Маўляў, трэба думаць найперш пра нацыянальныя беларускія інтарэсы, а не пра інтарэсы іншых краін. А яны пра свае інтарэсы няхай клапоцяцца самі. Гэтая дыскусія пра нацыянальныя інтарэсы выглядае актуальнай на фоне перамоў Варшавы з Мінскам, іншых непублічных (пакуль) кантактаў беларускага боку з еўрапейскімі палітыкамі і дыялогу рэжыму Лукашэнкі з Вашынгтонам. Ці адпавядаюць патрабаванні накласці санкцыі на беларускае прадпрыемства “за ўкраінскіх дзяцей” нашым нацыянальным інтарэсам? Зыходзячы з чыіх інтарэсаў асобныя еўрапейскія краіны пачынаюць дыялог з рэжымам Лукашэнкі? Калі і на чыіх умовах можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа? Размаўляем пра гэта з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўлам Латушкам: https://www.youtube.com/watch?v=pMPgg83-xQg

  12. Больш за 2,5 тысячы чалавек асуджаныя ў Беларусі па крымінальных справах за "экстрэмізм" з пачатку 2025 года. Лічбу, выступаючы ў парламенце, агучыў генпракурор Дзмітрый Гара. Ён дадаў, што сілавікі працягваюць "прымаць меры па прыцягненню да крымінальнай адказнасці ўсіх асобаў, якія ўчынілі экстрэмісцкія і тэрарыстычныя злачынствы з 2020 года". Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі зафіксавана больш за 100 тысяч выпадкаў палітычна матываванага пераследу. Па палітычных крымінальных справах пакараныя не менш за 10 тысяч чалавек.

  13. Тры гады таму ўлады забаранілі грамадзянам Беларусі афармляць пашпарты за мяжой. Скончыўся пашпарт — едзь па месцы рэгістрацыі, ідзі ў пашпартны стол, запаўняй форму 1, вось гэта ўсё. Нават калі ты ў жывеш у Аргентыне ці ў Кітаі. Так улады хацелі адпомсціць сваім апанентам. Але вядоўцы "Клуба галоўных рэдактараў" на @Bel_Tomorrow звяртаюць увагу, што якраз "палітычныя" добра ведаюць, як жыць за мяжой без пашпартоў. Затое з рэальнымі праблемамі сутынкуліся тысячы "нейтральных" беларусаў. Больш цікавых абмеркаванняў глядзіце ў "Клубе галоўных рэдактараў": https://www.youtube.com/watch?v=p7PkBx9L1xA

  14. edited

    Актор з фільма "Купала" выйграў фэст фільмаў, знятых з дапамогай AI. У яго стужцы "Першы шчыры дзень" учынкі змяняюць знешнасць чалавека: добрыя — у лепшы бок, дрэнныя — у горшы. Разам з гран-пры казахскага кінафэста AAIFF Мікалай Шастак атрымаў 201 млн тэнге — каля 450 тысяч долараў. Агулам у фэсце ўдзельнічалі 8067 фільмаў са 125 краінаў. Пераважна з ЗША і Кітаю. Мікалай Шастак жыве ў Латвіі. Ён знаёмы беларусам па галоўнай ролі ў драме "Купала" Уладзіміра Янкоўскага.

  15. Агентура паўсюль: былы кіраўнік нямецкай разведкі аказаўся… шпіёнам. Стрым з Аляксандрам Фрыдманам Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Аўгуст Ханінг трапіў у шпіёнскі скандал, які ўжо называюць найгучнейшым у Еўропе XXI стагоддзя. 6 кастрычніка ён быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Азербайджан. Не Расія, канешне, і не Кітай, але тым не менш… Чым адметны скандал з удзелам былога кіраўніка нямецкай разведкі? Хто стаіць за “школьнымі пратэстамі” ў Францыі і за антымігранцкімі пратэстамі ў Літве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=Del-n7-lXaQ

  16. "Правакацыя была дэманстратыўнай і агрэсіўнай". Людзі ў масках пранікілі з тэрыторыі Беларусі ў Латвію, пашкодзілі размеркавальную шафу і выкралі камеры назірання. Перад гэтым яны штурхалі з бок Латвіі мігрантаў: https://euroradio.fm/pravakacyya-byla-demanstratyunay-i-agresiunay-latviya-ne-puscila-nelegalau-z-belarusi Спасылка, якая працуе без VPN

  17. Беламу дому агучылі ўмовы, на якіх "Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам". Не наадварот, не пераблытайце! Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай Лукашэнка не супраць сустрэцца з Дональдам Трампам. Але "не любой цаной". І не з "пазіцыі таго, хто просіць". З такой заявай выступіў кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў. Трампа тым часам цікавіць зусім не Беларусь — ён хоча сазваніцца з Пуціным, каб даведацца, ці выпусціла Расія на свабоду вірус чумы. Лукашэнка ж сёння сазваніўся з Пуціным — павіншаваў таго з днём нараджэння. Але ці запытаўся пра чуму — яго прэс-служба не паведамляе. Што азначаюць насамрэч словы Рыжанкова, на каго яны разлічаныя? Па якіх кутах еўрапейскія палітыкі хаваліся ад беларускага міністра і ці не варта ім і надалей працягваць гэта рабіць? Як вайна ўплывае на наладжванне адносінаў ЕС з Мінскам і ці варта чакаць кардынальных зменаў? Распытваем пра гэта кандыдатку гістарычных навук Розу Турарбекаву: https://www.youtube.com/watch?v=PUItOK4XDRo

  18. Нобелеўскую прэмію па хіміі за 2026 год уручылі за даследаванні асіметрычнага арганічнага сінтэзу. Яе атрымалі французскамі хімік Анры Каган і японскі навуковец Кэнса Сааі. Яны "адкрылі нелінейныя эфекты і аўтакаталіз у асіметрычным арганічным сінтэзе". Такая фармулёўка змешчаная на сайце ўзнагароды.

  19. edited

    З-пад завалаў разбуранага расійскай ракетай пад'езда ў Прылуках Чарнігаўскай вобласці дасталі целы траіх дзяцей. Агульная колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару вырасла да дзевяці чалавек, пацярпелых — да 38. Пошукавыя работы працягваюцца. Уладзімір Зяленскі назваў разбурэнне жылога дома ў Прылуках падарункам Пуціну на дзень нараджэння ад расійскага войска. Таму сёння спаўняецца 74 гады.

  20. Ужо тыдзень у Дзяржынску з кранаў ліецца брудная вада. Вось такая, як на фота. Гараджанам рэкамендуюць адстойваць і кіпяціць яе — і толькі тады піць. Праз перапады ціску ў трубаправодах адбылося "натуральнае ўзмучванне донных адкладаў": https://euroradio.fm/nekalki-dzyon-u-dzyarzhynsku-z-kranau-idze-brudnaya-vada Спасылка, якая працуе без VPN

  21. Older posts