Беламу дому агучылі ўмовы, на якіх "Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам". Не наадварот, не пераблытайце! Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай Лукашэнка не супраць сустрэцца з Дональдам Трампам. Але "не любой цаной". І не з "пазіцыі таго, хто просіць". З такой заявай выступіў кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў. Трампа тым часам цікавіць зусім не Беларусь — ён хоча сазваніцца з Пуціным, каб даведацца, ці выпусціла Расія на свабоду вірус чумы. Лукашэнка ж сёння сазваніўся з Пуціным — павіншаваў таго з днём нараджэння. Але ці запытаўся пра чуму — яго прэс-служба не паведамляе. Што азначаюць насамрэч словы Рыжанкова, на каго яны разлічаныя? Па якіх кутах еўрапейскія палітыкі хаваліся ад беларускага міністра і ці не варта ім і надалей працягваць гэта рабіць? Як вайна ўплывае на наладжванне адносінаў ЕС з Мінскам і ці варта чакаць кардынальных зменаў? Распытваем пра гэта кандыдатку гістарычных навук Розу Турарбекаву: https://www.youtube.com/watch?v=PUItOK4XDRo