Агентура паўсюль: былы кіраўнік нямецкай разведкі аказаўся… шпіёнам. Стрым з Аляксандрам Фрыдманам Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Аўгуст Ханінг трапіў у шпіёнскі скандал, які ўжо называюць найгучнейшым у Еўропе XXI стагоддзя. 6 кастрычніка ён быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Азербайджан. Не Расія, канешне, і не Кітай, але тым не менш… Чым адметны скандал з удзелам былога кіраўніка нямецкай разведкі? Хто стаіць за “школьнымі пратэстамі” ў Францыі і за антымігранцкімі пратэстамі ў Літве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=Del-n7-lXaQ