У Беларусь перавязуць... асфальтабетонны завод з Расіі. Гаворка пра вытворчасць у кантэйнерным выкананні, сабраную нямецкім брэндам Benninghoven. Цяпер завод знаходзіцца ў Ліпецку. Гомельскі дарожна-будаўнічы трэст №2 шукае, хто б узяўся перавезці яго ў нашу краіну. На працэдуру закупкі звярнуў увагу @flagshtok. Адрасам пастаўкі ўказаны Калінкавіцкі раён, Сыродскі сельсавет, 4/1. Мяркуючы па ўсім, туды і плануюць рэлакаваць завод. Каб зрабіць гэта, спатрэбіцца 11 рэйсаў еўрафур для зборнага грузу і 33 рэйсы пляцовак. У склад грузу ўваходзяць шматтонныя габарытныя канструкцыі: прыёмны бункер, сушыльны барабан, элеватар і іншыя.