Больш за 2,5 тысячы чалавек асуджаныя ў Беларусі па крымінальных справах за "экстрэмізм" з пачатку 2025 года. Лічбу, выступаючы ў парламенце, агучыў генпракурор Дзмітрый Гара. Ён дадаў, што сілавікі працягваюць "прымаць меры па прыцягненню да крымінальнай адказнасці ўсіх асобаў, якія ўчынілі экстрэмісцкія і тэрарыстычныя злачынствы з 2020 года". Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі зафіксавана больш за 100 тысяч выпадкаў палітычна матываванага пераследу. Па палітычных крымінальных справах пакараныя не менш за 10 тысяч чалавек.