Еўрасаюз зняў санкцыі з расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Віктара Шаўцова. Абодва былі ўнесеныя ў "беларускі чорны спіс", і абодва аспрэчвалі ўвядзенне санкцыяў праз суды ЕС. Уласна, з перамогамі прадпрымальнікаў у судах і звязаная палёгка. У Еўрасаюзе палічылі слабымі юрыдычныя падставы для захавання санкцыяў. Пры гэтым Гуцэрыеў (на фота) усё адно застанецца пад санкцыямі. 23 ліпеня 2026 года ён трапіў у асобны спіс, звязаны з расійскай агрэсіяй супраць Украіны. А вось Шаўцоў у іншых спісах не фігуруе. Разам з тым, ЕС рыхтуе найбуйнейшае пашырэнне санкцый супраць Расіі. Пад абмежаванні патрапяць больш за 1600 фізічных і юрыдычных асоб. Асобна ў спіс будуць уключаны 77 палітыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах у Дзяржаўную думу РФ на акупаваных тэрыторыях Украіны. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у ЕС. Канчатковае рашэнне плануецца зацвердзіць 12-га кастрычніка.