Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.9%1.4K avg views
Posting22.5/daylast 10 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
У склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама ўключаныя начальнікі мясцовых упраўленняў КДБ. А таксама прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю. Указ пра гэта апублікаваны 7-га кастрычніка і адразу набыў моц.
Раней у склад выканкамаў уключаліся міліцэйскія начальнікі, а таксама "іншыя службовыя асобы па рашэнні старшыні аблвыканкама, Мінгарвыканкама па ўзгадненні з прэзідэнтам".
А вось старшыняў гарвыканкамаў абласных цэнтраў згодна з новым указам у аблвыканкамы больш не ўключаюць.
Апошні на гэты момант смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі, прыведзены ў выкананне. Жыхара Слуцка Аляксандра Таратуту, асуджанага за забойства трохгадовага сына, расстралялі два гады таму. Пра гэта расказаў праваабаронца Андрэй Палуда.
Жонка Таратуты Анастасія адбывае 25-гадовы тэрмін у калоніі строгага рэжыму.
Трагедыя, за якую судзілі Таратутаў, здарылася ў Слуцку напачатку 2023 года. Бацькі былі нападпітку і забілі свайго трохгадовага сына Сямёна на вачах у іншых дзяцей.
19-га кастрычніка 2024 года Аляксандра Таратуту прысудзілі да смяротнага пакарання. Мужчына абскарджваў прысуд, але ў студзені 2024-га стала вядома, што Вярхоўны Суд пакінуў яго без змены.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
13:00 — экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман
16:00 — кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
edited
Жыхлівы кадр дня. Маці сядзіць каля цела сына, які загінуў падчас расійскага ўдара па Крэменчугу. Там ракета ўпала ў двор у спальным раёне, пашкодзіўшы навакольныя шматпавярховікі.
Іншыя расійская ракета сёння ўночы цалкам разбурыла пад'езд пяціпавярховпіка ў Прылуках на Чарнігаўшчыне. Там ужо вядома пра пяцярых загінулых і пра 25 пацярпелых.
edited
I am Jane Doe. У сацсетках — хваля допісаў, у якіх жанчыны расказваюць пра ўчынены над імі гвалт. Прычым злачынцы часцей за ўсё засталіся без пакарання.
Такіх постаў жахліва шмат. І аўтаркі шмат якіх з іх — беларускі.
"Мне было 22. Ён запрапанаваў падвезці мяне ўночы дадому. На мне былі боты а-ля "Цімбірлэнды", джынсы, швэдар і белая цёплая куртка, — піша адна з іх. — Ён згвалтаваў мяне на паркоўцы каля майго дому. Я адразу пазваніла ў міліцыю, яго хутка знайшлі, бо я запомніла нумар машыны.
Следчы прапанаваў забраць заяву, калі гвалтаўнік выбачыцца перада мной з кветкамі. Праз год мне даслалі адмову ў завядзенні крымінальнай справы. Замест даных гвалтаўніка там былі даныя зусім іншага чалавека".
"З маіх блізкіх сябровак кожная другая Джэйн Доў. Я Джэйн Доў. Былы муж думаў, што калі я сплю, дык нармальна. Нават калі мне больна, я плачу і кажу, што не хачу, — расказвае іншая. — Гэта ўсё навокал. І пастаянна ўнутры. Не дзесьці ў далёкіх краінах, а, магчыма, за сцяной вашай кватэры. З кім не адбывалася — тым цяжка паверыць".
Джэйн Доў (Jane Doe) — гэта ўмоўнае імя, якое выкарыстоўваецца ў англамоўных краінах для абазначэння жанчыны, чыё сапраўднае імя невядомае ці мусіць быць схаванае. Так у дакументах назвалі і студэнтку Корнэльскага ўніверсітэта ў ЗША, якая абвінаваціла семярых мужчын у групавым згвалтаванні. Але справу замялі пад дыван, а дзяўчыне давялося адлічыцца.
Падрабязнасці сталі вядомыя толькі цяпер. Яны спрычынілі хвалю салідарнасці па ўсім свеце.
Па заканчэнні паездкі ў ЗША Анджэй Пачобут вернецца да працы ў "Газеце Выборчай". Пакуль не вырашана, у якой канкрэтна якасці, але ён дакладна будзе асвятляць сітуацыю ў Беларусі.
Пры гэтым Пачобут не адмаўляецца ад жадання вярнуцца ў Беларусь. Ён не ведае, ці дазволяць беларускія ўлады яму яшчэ раз перасячы мяжу і, калі так, як яны будуць рэагаваць на тое, што ён працуе там як журналіст. З гэтым і звязаная няпэўнасць у яго далейшым статусе, расказала @euroradio крыніца ў "Выборчай".
Да канца года Пачобут збіраецца дапісаць кнігу пра досвед, атрыманы за гады зняволення ў Беларусі.
Gazeta Wyborcza — буйное польскае выданне, заснаванае ў 1989 годзе на хвалі дэмакратычных пераменаў. Анджэй Пачобут супрацоўнічае з ёю з 2006 года.
Зборная Беларусі нечакана перамагла Фінляндыю ў групе Лігі нацый. Матч скончыўся з лікам 1:0, адзіны мяч ужо на 14-й секундзе гульні забіў Арцём Шуманскі.
Гэты гол стаў самым хуткім у гісторыі зборнай Беларусі. Пазней беларусы маглі павялічыць перавагу, але брамнік фінаў адбіў пенальці ад Захара Волкава.
Цяпер зборныя Беларусі і Фінляндыі дзеляць 2-3 месца ў групе, у іх па 7 ачкоў. На першым зборная Албаніі, у якой 9 ачкоў.
Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя падзеі 6 кастрычніка.
У выпуску: Лукашэнка на палігоне глядзіць беларускі дрон і адчытвае навукоўцаў, уцечка аміяку ў Гомелі, беларусы ствараюць новую спецроту ў войску Украіны.
https://youtu.be/XiPGpnIavuc
edited
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 6 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:00 Што адбудзецца з рэжымам Лукашэнкі, калі ён сыдзе?
09:50 Навіны спорту
12:30 Беларусаў працягваюць вербаваць на вайну ва Украіне за крамлёўскія грошы.
17:32 Навіны шоў-бізу
20:40 На Гомельскім хімзаводзе адбылася ўцечка аміяку. Наколькі гэта небяспечна?
"Сэнсы дня": глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтага аўторка
Лукашэнка зачышчае расійскую пятую калону?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=V9tvok4JyTA
Як пазбегнуць канфлікт паміж культурамі і нацыямі? Чаму беларусы баяцца адстойваць сваё?
Пра гэтыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае гісторык Яўген Красулін.
Цалкам стрым тут:https://www.youtube.com/watch?v=faHyU5oy4KM
Сёлета беларускія дэмакратычныя сілы і іх партнёры дапамаглі прадухіліць выдачу ў Беларусь 15 чалавек. Такую лічбу назвала Святлана Ціханоўская падчас свайго выступу ў Варшаве 6 кастрычніка на канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.
Яна падкрэсліла, што ахвярамі пераследу становяцца не толькі вядомыя палітыкі: удзел студэнта, валанцёра ці палітуцекача ў акцыі салідарнасці за мяжой можа пагражаць ціскам на яго сям’ю ў Беларусі.
Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на пакупкі на Wildberries. Але для беларускай эканомікі гэта можа быць дрэннай навіной!
Чаму? Тлумачыць эканамістка Аліса Рыжычэнка.
Гэта ідзе ўразрэз з той палітыкай, якую праводзілі чыноўнікі Лукашэнкі, — падтрымліваць беларускую вытворчасць.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/chym-pagrazhae-belaruskay-ekanomicy-kredyt-belarusbanka-na-tavary-z-wildberries
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Як крытыкаваць незалежныя СМІ і паказваць ім на памылкі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендара Ірына Сідорская.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=Bd221chm0CE
У Гомелі сёлета пачалі больш за 50 палітычна матываваных крымінальных справаў. Гэта ў сярэднім каля шасці новых справаў штомесяц.
Пра маштаб рэпрэсій расказаў намеснік пракурора Гомеля Павел Чырыкаў. Паводле яго, большасць справаў пачынаюць праз паведамленні ў сацсетках.
Пад крымінальны пераслед можна трапіць нават за перапіску ў закрытых чатах. Чырыкаў прывёў прыклад чатырох сябровак, якіх судзілі за размовы ў створаным імі чаце — у тым ліку за "абразу дзейных кіраўнікоў".
З рэгіёнаў Беларусі адмянілі ўсе рэйсы ў Егіпет. Яны больш не будуць выконвацца з Гомеля, Магілёва і Віцебска. Яшчэ ўлетку былі скасаваныя авіярэйсы з Брэста ў Шарм-эль-Шэйх.
Цяпер выляцець на адпачынак у Егіпет можна будзе толькі з Мінска.
Лічба дня. За пяць гадоў у Беларусі адмянілі толькі 0,15% судовых рашэнняў аб прызнанні матэрыялаў "экстрэмісцкімі".
Гэта добра паказвае, наколькі мізэрныя шанцы паспяхова абскардзіць такое рашэнне.
Навошта ствараць яшчэ адну беларускую структуру ў складзе УСУ, а не ўзмацняць ужо існуючыя? Якія задачы будзе выконваць спецрота “Воля” і ці дапусцяць да камандавання беларускіх афіцэраў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказваюць выконваючы абавязкі камандзіра спецроты БПЛА “Воля” Ваенна-марскіх сіл Украіны Мікіта Забуга і пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Яраслаў Чарнагор.
https://www.youtube.com/watch?v=sSRaJ78PZ-c
Муравейка і TikTok: ці зменіць рэжым “лёгкая адліга” ў адносінах з Польшчай?
На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
https://www.youtube.com/watch?v=V9tvok4JyTA
Амаль траціна рынку вонкавай рэкламы ў Беларусі — пад кантролем сям’і Лукашэнкі. Ключавы гулец — кампанія, звязаная з яго нявесткай Ганнай Сялук.
Як уладкаваны гэты рэкламны бізнес і колькі на ім зарабляюць — у расследаванні.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/tracinu-rynku-vonkavay-reklamy-u-belarusi-kantralyue-nyavestka-lukashenki-byuro
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN