Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.4/daylast 46 minutes ago
Reactions per 1K views18.5👍 ❤ 🤬
Лукашэнка прапануе ЗША і Расіі разам укласціся ў вытворчасць азотных угнаенняў у Беларусі. Але ці ёсць у гэтым эканамічны сэнс для амерыканцаў?
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі мяркуе, што справа не толькі ў грошах. Такая супраца можа дапамагчы Лукашэнку падтрымліваць цікавасць Дональда Трампа да Беларусі.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/padtrymlivac-cikavasc-trampa-da-belarusi-navoshta-lukashenka-prapanavau-zsha-kambinat
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Знаходзілі парушэнні ў крамах і прапаноўвалі "выкупіць" маўчанне курсамі. Пяцёра мінчанак пойдуць пад суд.
Паводле следства, жанчыны пад выглядам звычайных пакупніц шукалі парушэнні ў крамах, а пасля пагражалі запісам у Кнізе заўваг і прапаноў. Каб гэтага пазбегнуць, работнікам прапаноўвалі купіць у іх "навучальныя семінары".
Так схема працавала амаль 10 гадоў. Следства сцвярджае, што грошы пералічылі 430 чалавек — агулам амаль 102 тысячы рублёў.
Цяпер пяцярых мінчанак абвінавачваюць у вымагальніцтве, здзейсненым арганізаванай групай у асабліва буйным памеры. Ім пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.
Жывую кантрабанду везла расіянка з Польшчы праз Брэст. Падчас праверкі мытнікі знайшлі ў яе багажы пенапластавую скрынку з пяццю кантэйнерамі. Унутры былі экзатычныя яшчаркі-бананаеды.
Рэптылій канфіскавалі і перадалі Мінскаму заапарку. На жанчыну склалі адміністрацыйны пратакол.
Цягнік Адлер-Мінск 29 верасня пойдзе не праз Гомель, а праз Оршу. Праз гэта ён спозніцца на гадзіну, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Афіцыйна ў БЧ змену маршруту тлумачаць "тэхнічнымі прычынамі".
Аднак вядома, што раней у Бранскай вобласці ў выніку ўкраінскіх абстрэлаў былі пашкоджаныя чыгуначныя шляхі. Але пра тое, што цягнік мусіў праязджаць праз небяспечную зону, у БЧ не згадваюць.
Бензін — Расіі, беларусам — збіраць ураджай. Як там у эканоміцы?
Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio гаворым з эканамічным аглядальнікам "Беларусаў і Рынку" Андрэем Махоўскім.
https://www.youtube.com/watch?v=LOCB5adwdIc
Лукашэнка змяніў упаўнаважанага па справах рэлігій. Што цяпер зменіцца?
Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=btfxCrXmzGU
Падсанкцыйныя тавары з Еўропы вязуць у Расію праз Беларусь. У схеме — фірмы, звязаныя з Шэйманам.
Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, як заходнія тавары, пастаўкі якіх абмежаваныя санкцыямі, трапляюць у РФ.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/padsankcyynyya-tavary-z-europy-vyazuc-praz-belarus-firmy-zvyazanyya-z-sheymanam-brc
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Ад батлейкі да рымскіх вуліц: як беларусы шукаюць сябе ў мастацтве?
Пра жыццё і творчасць беларусаў у выгнанні размаўляем з акторам і рэжысёрам Аляксандрам Ждановічам і мастачкай Вольгай Сіліванчык.
https://www.youtube.com/watch?v=bYFXyCS0EaE
Моцны хімічны пах ад незразумелых выкідаў адчулі ў нядзелю жыхары Cветлагорска. Гэта вынік працы пабудаванага кітайцамі завода беленай цэлюлозы.
Як піша "Гомельская Вясна", светлагорцы скардзіліся не толькі на тое, што ў горадзе няма чым дыхаць, але і на разлады здароўя: шмат каму ад кепскага паветра рабілася блага.
КДБ працягвае расследаваць справу арыштаванага міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка. Паводле інфармацыі @nashaniva, чыноўнік даў паказанні на дзясяткі людзей з лясной галіны.
"Пасля яго паказанняў у ізалятар адзін за адным едуць ляснічыя з раёнаў, а ў лясгасах пустуюць крэслы дырэктараў і галоўных ляснічых", — піша выданне.
Пра арышт Масляка на нарадзе 12 сакавіка 2026 года паведаміў Лукашэнка. Праз тыдзень пасля таго Масляка звольнілі з пасады "ў сувязі з правіннасцю, несумяшчальнай з дзяржаўнай службай". Новым міністрам у чэрвені стаў Максім Лысенка.
edited
У МУС змянілі спіс "экстрэмістаў", які публікуецца на сайце ведамства. Прычым яго не абнавілі, а вярнулі да версіі, якая была 18 верасня, заўважыў тг-канал @vitebsk_info
"Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян ці асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" быў абноўлены на сайце МУС 25 верасня. У гэты дзень у спіс дадалі 13 чалавек, павялічыўшы агульную колькасць да 6930 асобаў.
Але 29 верасня абноўлены пералік знік з сайта МУС — там засталася старая версія спісу за 18 верасня. Ведамства не называла прычыны.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
12:00 — мастачка Вольга Сіліванчык і актор Аляксандр Ждановіч
13:00 — экспертка ў пытаннях рэлігій Наталля Васілевіч
14:00 — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні
edited
Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя падзеі 28 верасня.
У выпуску: генерал Павел Муравейка трапіў у Адміністрацыю Лцукашэнкі, улады супраць Threads, бізнесмен беларускага паходжання атрымаў узнагароду ад Зяленскага.
https://youtu.be/ZJgCitYtbuY
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 28 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:10 Генерал у Адміністрацыі прэзідэнта: што Лукашэнка рыхтуе для Паўла Муравейкі?
07:01 Навіны спорту
10:14 За кожны допіс — адказнасць. Чаму беларусы ўсё яшчэ пішуць у Threads?
18:56 Навіны шоў-бізу
22:31 "Акупацыя" пад ціскам — рэжысёр Андрэй Кудзіненка з’ехаў з Беларусі
edited
Навошта рэжым Лукашэнкі ўзяўся за сацсетку Threads?
На гэтае пытанне @euroradio для праграмы "Сэнсы дня" адказвае медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Цалкам выпуск тут: https://youtu.be/ZJgCitYtbuY
А вы ведалі, што ў дзяцінстве Лукашэнкі ўжо былі снікерсы?
І хай хэйтэры СССР не прыдумляюць болей пра нейкі спажывецкі дэфіцыт!
Ад палітрука да кіраўніка спраў Лукашэнкі. Як складваўся кар’ерны шлях Паўла Муравейкі і чым ён паспеў адзначыцца ?
Зрабіў кар’еру ў беларускай вайсковай сістэме, запомніўся ваяўнічай рыторыкай і заявамі пра гатоўнасць Беларусі ўжываць сілу.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/vayaunichy-palitruk-yaki-cyaper-kirue-spravami-lukashenki-karerny-shlyakh-paula-muraveyki
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Пад забарону трапіла публічная культурна-асветніцкая дзейнасць мастака Сяргея Філіпава. Яму не дазваляюць больш праводзіць творчыя сустрэчы і лекцыі ў Мінску, піша Reform.
Цягам апошняга года Філіпаў быў куратарам асветніцкага праекта, у рамках якога ладзіліся сустрэчы з вядомымі беларускімі дзеячамі культуры і краязнаўцамі. Агулам адбылося каля двух дзясяткаў імпрэзаў на шасці розных пляцоўках (у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна).
Расійскі дрон пацэліў у будынак Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ў цэнтры Кіева. Там пачаўся пажар.
Кіраўнік раённай дзяржадміністрацыі заявіў, што ў выніку атакі ёсць траўмаваныя і загінулыя. Загінула жанчына, на цяперашні час вядома пра чатырох пацярпелых. Людзі, спрабуючы выратавацца ад агню ў будынку, лезлі на прываконне, адкуль іх забіралі ратавальнікі.
Як змянілася беларускае грамадства за гэтыя гады?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае былы палітвязень Аляксей Санчук.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=UFpzP1yoOdk