Жывую кантрабанду везла расіянка з Польшчы праз Брэст. Падчас праверкі мытнікі знайшлі ў яе багажы пенапластавую скрынку з пяццю кантэйнерамі. Унутры былі экзатычныя яшчаркі-бананаеды. Рэптылій канфіскавалі і перадалі Мінскаму заапарку. На жанчыну склалі адміністрацыйны пратакол.