Пад забарону трапіла публічная культурна-асветніцкая дзейнасць мастака Сяргея Філіпава. Яму не дазваляюць больш праводзіць творчыя сустрэчы і лекцыі ў Мінску, піша Reform. Цягам апошняга года Філіпаў быў куратарам асветніцкага праекта, у рамках якога ладзіліся сустрэчы з вядомымі беларускімі дзеячамі культуры і краязнаўцамі. Агулам адбылося каля двух дзясяткаў імпрэзаў на шасці розных пляцоўках (у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна).