Цягнік Адлер-Мінск 29 верасня пойдзе не праз Гомель, а праз Оршу. Праз гэта ён спозніцца на гадзіну, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі. Афіцыйна ў БЧ змену маршруту тлумачаць "тэхнічнымі прычынамі". Аднак вядома, што раней у Бранскай вобласці ў выніку ўкраінскіх абстрэлаў былі пашкоджаныя чыгуначныя шляхі. Але пра тое, што цягнік мусіў праязджаць праз небяспечную зону, у БЧ не згадваюць.