Моцны хімічны пах ад незразумелых выкідаў адчулі ў нядзелю жыхары Cветлагорска. Гэта вынік працы пабудаванага кітайцамі завода беленай цэлюлозы. Як піша "Гомельская Вясна", светлагорцы скардзіліся не толькі на тое, што ў горадзе няма чым дыхаць, але і на разлады здароўя: шмат каму ад кепскага паветра рабілася блага.