Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    "Не здрадзіць у крытычны момант". Навошта Лукашэнку генерал у Адміністрацыі прэзідэнта? Прызначэнне Віктара Муравейкі яе кіраўніком — не проста чарговая кадравая перастаноўка. Лукашэнка ўсё часцей абапіраецца на людзей з сілавога блока і, магчыма, рыхтуе сістэму да моманту, калі асабістая лаяльнасць будзе важнейшай за чыноўніцкі досвед. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ne-zdradzyac-u-krytychny-momant-shto-aznachae-prykhod-muraveyki-u-administracyyu-lukashenki A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  2. Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў амерыканскага бізнесоўца беларускага паходжання Юрыя Арашыдзэ медалём “За заслугі” III ступені — дзякуючы яму сотні ўкраінскіх вайскоўцаў сталі на ногі пасля ампутацыі. Пасля пачатку вайны Юрый і яго калега, доктар-пратэзіст Якаў Градзінар стварылі дабрачынны фонд Protez Foundation. Дзякуючы фонду вайскоўцы атрымліваюць бясплатныя пратэзы рук і ног — могуць зноў хадзіць (нават у горы) і абдымаць блізкіх. Еўрарадыё ні раз распавядала пра Юрыя і тых, каму ён дапамог. Паглядзіце наш апошні фільм пра яго і салдатаў УСУ, якія дзякуючы Юрыю скараюц Эверэст. https://www.youtube.com/watch?v=z1318Mf0m3Q

  3. Мэбельшчык Аляксей Санчук ніколі не лічыў сябе палітызаваным чалавекам — але ў 2020 годзе стаў адной з заўважных постацей пратэсту. Яго словы “Я вучыў рытм” пасля затрымання завірусіліся ў сацсетках, а шасцігадовы тэрмін, які беларус адбыў цалкам, стаў адным з самых доўгіх для палітвязняў. 6 ліпеня Аляксей выйшаў з калоніі, а праз тры дні з адным заплечнікам выехаў з Беларусі. Цяпер разам з жонкай і дачкой плануе пераехаць з Грузіі ў Польшчу. Чаму Аляксей лічыць сябе дваровым актывістам, а не легендарным барабаншчыкам? Як не страціць розум у ШІЗА і ПКТ, дзе ён правёў каля дзевяці месяцаў? Як пазнаёміцца з дачкой, якую апошні раз бачыў сямігадовай дзяўчынкай, а цяпер сустрэў трынаццацігадовым падлеткам? Якія аперацыі патрэбны пасля калоніі і што чакае сям'ю ў Польшчы? Глядзіце стрым з Аляксеем! https://www.youtube.com/watch?v=UFpzP1yoOdk

  4. “Мне падаецца, ЕС пастаянна заключае ўгоды з аўтарытарнымі краінамі, і дыпламатыя вельмі важная. Усе войны рана ці позна заканчваюцца дыпламатыяй — няважна ў якой форме. Некалі гэты працэс мусіць пачацца”. Выданне DW запыталася ў жыхароў Берліна пра тое, ці варта Еўропе па прыкладзе ЗША дамаўляцца з Лукашэнкам, каб вызваліць палітвязняў. Меркаванні раздзяліліся.

  5. Транзіт улады ў Беларусі непазбежна набліжаецца. І ўжо цяпер і Захаду, і беларускім дэмсілам важна разумець, як эфектыўна ўздзейнічаць на кіроўную эліту ў Беларусі сёння і ў будучыні, і як падрыхтавацца да пераходу ўлады. Транзіт эліт і эліты транзіту ўлады абмяркоўваем у сумесным праекце Банка ідэй і Еўрарадыё "Беларусь 2030" з заснавальнікам Цэнтра новых ідэй і праекта Maldzis Рыгорам Астапенем. Пытанні задае Вольга Лойка. https://www.youtube.com/watch?v=AKGSUkuTqe4

  6. edited

    Кадравы вайсковец стаў адным з кіраўніком АП. Лукашэнка правёў кадравы дзень. Павел Муравейка — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (раней кіраваў Генштабам) Аляксандр Якоўчыц — новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (раней працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі) Уладзімір Белы — кіраўнік Генштаба і першы намеснік міністра абароны (былы намеснік міністра абароны)

  7. edited

    Сустрэча Максіма Рыжанкова і Радаслава Сікорскага рыхтавалася некалькі месяцаў. Ёй папярэднічалі візіты ў Мінск польскіх дыпламатаў. Гаворка ідзе пра новую настройку паміж краінамі, — сцвярджае са спасылкай на крыніцы галоўны рэдактар “Эха” Максім Курнікаў. Па яго інфармацыі, пралельна Беларусь актыўна выбудоўвае сур’ёзныя стасункі з Францый і Германіяй і паведамляе еўрапейскім краінам пра дроны, якія ляцяць у бок Еўропы. Гаворка ідзе пра 500 выпадкаў за апошні год. “Агульная пагроза з боку Расіі калі не зблізіла, дык усталявала працоўныя адносіны паміж людзьмі, адказнымі за назіраннямі і супрацьдзеяннямі такім атакам у Польшчы, Беларусі і Літве. Гэта паслужыла новым шляхам размоваў паміж краінамі, і гледзячы па сустрэчы з Сікорскім, прынесла плён”, — мяркуе Курнікаў. Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым адбылася на мінулым тыдні на палях ГенАсамблеі ААН.

  8. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі): 12:00 — палітолаг Рыгор Астапеня ў праграме Вольгі Лойка "Беларусь 2030" 13:00 — былы палітвязень Аляксей Санчук Рыхтуйце пытанні!

  9. Мікалай Статкевіч разам з жонкай Марынай Адамовіч праз знос іх дома ў Лошыцы пераехалі на вёску — у “катэдж”, пра наяўнасць якога любілі расказваць прапагандысты. Вырашыў пераехаць у пакуль двухузроўневы "катэдж з камінам" у вёсцы. Праўда, там 20 гадоў ніхто не жыў. Прыйшлося доўга яго высушваць. На фота той катэдж, якім я пабачыў яго ў сёлетнім сакавіку. Цяпер працягваем даводзіць яго да ладу. Дровы на зіму ўжо набылі. І сабакі тут не лішнія, — піша экс-палітвязень. Статкевіч адзначае, што жыве ў вёсцы недалёка ад Мінска, куды рэгулярна ходзіць транспарт. Паводле палітыка, ні дом, ні ўся маёмасць яму не належаць, таму судовыя выканаўцы могуць не прыязджаць, каб апісаць яе.

  10. Сёлета на сельгаскірмашах беларусы могуць набыць прадукты танней, чым год таму. Не верыце? Еўрарадыё параўнала цэны. Высветлілася, што, напрыклад, летась за кілаграм яблык прасілі ад 4 да 5 рублёў у залежнасці ад гатунку. Цяпер кошт складае ад 1,5 да 3,5 рубля за кг. Падрабязней: https://euroradio.fm/ceny-na-selgaskirmashakh-u-minsku-shto-patannela-za-god З Беларусі — без VPN

  11. edited

    Беларусы хайпуюць у Threads і не разумеюць, што сацыяльная сетка — пагроза бяспецы. З такой заявай выступіла прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук. Па яе словах, людзі выказваюць у сацсетцы сваю незадаволенасць — “не спадабалася, якія прадукты на паліцах, не спадабалася, як паглядзеў супрацоўнік ДАІ”, але, кажа міліцыянтка, “забываюцца на элементарнае правіла: за ўсе свае словы патрэбна адказваць”. Сахарчук заяўляе, што за допісы ў Threads беларусы неаднаразова прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці. Але мусяць быць гатовыя і да крымінальнай. “Варта думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць чакаць”, — прыгразіла Сахарчук, дадаўшы, што міліцыя пастаянна маніторыць інтэрнет і “прысутная паўсюль”.

  12. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падаў у адстаўку — каб падацца ў прэм’еры. Два тыдні таму ён падпісаў указ аб роспуску парламента і паабяцаў Сербскай прагрэсіўнай партыі, якую сам жа ўзначальвае, выіграць выбары. Вучыч ва ўладзе 12 гадоў. У апошні час сербы актыўна патрабавалі яго адстаўкі. Мітынгі дасягалі маштабаў, параўнальных з пратэстамі супраць Мілошавіча. Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт Сербіі — прадстаўнічая пасада, аднак на Вучыч засяродзіў кантроль над прыняццем рашэнняў у сваіх руках. Пасада прэм'ер-міністра дасць яму яшчэ больш улады, чым пасада прэзідэнта. Выбары ў парламент пройдуць у краіне 25 кастрычніка.

  13. Усе кантоны і каля 70% швейцарскіх выбаршчыкаў прагаласавалі супраць нейтралітэта, які прадугледжваў б адмову ад санкцый супраць Расіі і несупрацоўніцтва з НАТА. Швейцарыя аб'явіла сябе нейтральнай краінай у 1815 годзе, а ў 1848 замацавала статус у сваёй Канстытуцыі, хоць тэкст Канстытуцыі дапускае шырэйшыя трактоўкі. У 2022 годзе краіна палічыла напад Расіі на Украіну парушэннем міжнароднага права і далучылася да санкцый ЕС супраць Масквы (а заадно і Мінска). Рэферэндум, які прайшоў у нядзелю 27, верасня ініцыянавала Швейцарская народная партыя. Яе апаненты лічаць ініцыятыву прарасійскай.

  14. edited

    Да чаго могуць прывесці скандалы Ціханоўскага, новы вірус у Беларусі і як Лукашэнку спрабуюць "перавербаваць". Пачынаем новы тыдзень і нагадваем, чым сярод іншага быў адметны мінулы: https://www.youtube.com/watch?v=f-HQnfJOGrk

  15. edited

    Беларуская дызайнерка Вольга Кардаш разам з каляжанкамі (@kanva_kasciume @valiumhats @lilia_shutova) стварыла вобраз сучаснай шляхцянкі і прадставіла яго на паказе праекта Refashioned у Варшаве. Refashioned — шматмесячная праграма ўстойлівай моды і псіхасацыяльнай падтрымкі, накіраваная спецыяльна на дызайнераў і рамеснікаў з міграцыйным досведам, якія жывуць у Польшчы. Яна рэалізуецца з 2024 года фондам Kraina ў супрацоўніцтве з рознымі інстытуцыямі. “Гэта мода, якая прасоўвае тых, каму ёсць што сказаць, а не проста нешта прадаць”, — заўважаюць заснавальнікі. Паглядзіце, якая прыгожая атрымалася калекцыя! Дарэчы, у межах праекту дызайнеры не шыюць новага адзення — ствараюць яго з ужо пашытых рэчаў.

  16. У Беларусь прыйшло бабіна лета, таму канец верасня-пачатак кастрычніка будзе цёплым і лагодным. У панядзелак 28 верасня на ўсходзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Раніца будзе туманнай. Вецер — заходні, умераны. Тэмпература ўначы — ад 7 да 12 цяпла, удзень — ад + 13 па поўначы да +19 па паўночным захадзе.

  17. Дзве беларускія фуры былі атакаваныя дронамі недалёка ад памежнага пераходу “Чырвоны Камень”, піша выданне “Флагшток”. Пераход знаходзіцца на тэрыторыі Расіі ў кіламетры ад мяжы з Беларуссю. Кіроўцы цяжкавікоў не пацярпелі. Адна з фур везла кавуны. На кадрах, апублікаваных у сеціве відаць, што кабіна і кузаў машыны цалкам згарэлі. Аўтарка відэа распавядае, што за стырном быў яе муж. Да мяжы з Беларуссю заставалася 30 км. Аўтар роліка пра другую фуру задаецца пытаннем: “Чаму дзяржава нас не абараняе?” Бранская вобласць — адна з самых небяспечных у Расіі. Рэгіён рэгулярна становіцца мішэнню ўдараў беспілотнікаў і іншых атак.

  18. Мінчанцы, якая нарадзіла тройню і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру, далі жыллё Відэазварот да Лукашэнкі Ангеліна Камінская запісала напачатку верасня. У роліку дзяўчына нагадала, што Лукашэнка абяцаў выконваць просьбы шматдзетных маці. Відэа набрала больш за 7 мільёнаў праглядаў і каля 300 тысяч лайкаў. Да цяжарнасці Ангеліна працавала медсястрой у рэанімацыі мінскага радзільнага дома №1 і рабіла на замову торты. Яе муж Станіслаў Камінскі служыць старэйшым сяржантам у Дэпартаменце аховы МУС. Да атрымання новага жылля сям'я жыла ў кватэры бацькоў.

  19. edited

    На “Зубр-фэсце”, які надоечы прайшоў у Белавежскай пушчы, расійскіх блогераў кармілі зубрацінай, звярнула ўвагу “Наша Ніва”. Апроч мяса зубра гасцей частавалі каўбасой з дзікоў, аляніны і качкі. У каментарах беларусы абурыліся пачастункам, нагадаўшы, што зубр — чырвонакніжная жывёла. Таксама крытыку выклікала сама ідэя выбару месца для фэста, які праз музыку і салюты парушае спакой дзікіх звяроў і птушак. Забаўлялі наведвальнікаў “Зубр-фэсту” у асноўным расійскія артысты на чале з Антохам МС, Евай Польна і Ігарам Мікалаевым. Беларускую эстраду прадстаўлялі “Дразды” і Герман Цітоў.

  20. Прарыў вадаправоду на вуліцы Жукоўскай у Мінску лакалізаваны, паведамляе “Мінскэнерга”. “На бягучы момант персанал выконвае адпампоўку вады і праводзіць абследаванне для дакладнага вызначэння месца пашкоджання”, — справаздачыцца прадпрыемства. І дадае, што на час прац адключана гарачая вада ў 14 дамах у раёне вуліц Жукоўскага, Магілёўскай і Варанянскага. Прычыны аварыі высвятляюцца.

  21. Older posts