Расійскі дрон пацэліў у будынак Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ў цэнтры Кіева. Там пачаўся пажар. Кіраўнік раённай дзяржадміністрацыі заявіў, што ў выніку атакі ёсць траўмаваныя і загінулыя. Загінула жанчына, на цяперашні час вядома пра чатырох пацярпелых. Людзі, спрабуючы выратавацца ад агню ў будынку, лезлі на прываконне, адкуль іх забіралі ратавальнікі.