Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў амерыканскага бізнесоўца беларускага паходжання Юрыя Арашыдзэ медалём “За заслугі” III ступені — дзякуючы яму сотні ўкраінскіх вайскоўцаў сталі на ногі пасля ампутацыі. Пасля пачатку вайны Юрый і яго калега, доктар-пратэзіст Якаў Градзінар стварылі дабрачынны фонд Protez Foundation. Дзякуючы фонду вайскоўцы атрымліваюць бясплатныя пратэзы рук і ног — могуць зноў хадзіць (нават у горы) і абдымаць блізкіх. Еўрарадыё ні раз распавядала пра Юрыя і тых, каму ён дапамог. Паглядзіце наш апошні фільм пра яго і салдатаў УСУ, якія дзякуючы Юрыю скараюц Эверэст. https://www.youtube.com/watch?v=z1318Mf0m3Q