Мікалай Статкевіч разам з жонкай Марынай Адамовіч праз знос іх дома ў Лошыцы пераехалі на вёску — у “катэдж”, пра наяўнасць якога любілі расказваць прапагандысты. Вырашыў пераехаць у пакуль двухузроўневы "катэдж з камінам" у вёсцы. Праўда, там 20 гадоў ніхто не жыў. Прыйшлося доўга яго высушваць. На фота той катэдж, якім я пабачыў яго ў сёлетнім сакавіку. Цяпер працягваем даводзіць яго да ладу. Дровы на зіму ўжо набылі. І сабакі тут не лішнія, — піша экс-палітвязень. Статкевіч адзначае, што жыве ў вёсцы недалёка ад Мінска, куды рэгулярна ходзіць транспарт. Паводле палітыка, ні дом, ні ўся маёмасць яму не належаць, таму судовыя выканаўцы могуць не прыязджаць, каб апісаць яе.