Мінчанцы, якая нарадзіла тройню і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру, далі жыллё Відэазварот да Лукашэнкі Ангеліна Камінская запісала напачатку верасня. У роліку дзяўчына нагадала, што Лукашэнка абяцаў выконваць просьбы шматдзетных маці. Відэа набрала больш за 7 мільёнаў праглядаў і каля 300 тысяч лайкаў. Да цяжарнасці Ангеліна працавала медсястрой у рэанімацыі мінскага радзільнага дома №1 і рабіла на замову торты. Яе муж Станіслаў Камінскі служыць старэйшым сяржантам у Дэпартаменце аховы МУС. Да атрымання новага жылля сям'я жыла ў кватэры бацькоў.