“Мяне ўзялі як абменны фонд, а потым пасля нейкага гандлю выкінулі з краіны”, — перакананы гусляр і музыка гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў. Ён быў у групе 25 палітвязняў, вызваленых і вывезеных з Беларусі Джонам Коўлам 16 верасня. “КДБшнікі, якія мяне затрымлівалі, дапытвалі, білі, потым прысутнічалі пры адпраўленні бусіка, які ўжо ў апошні дзень майго знаходжання ў краіне паехаў на дэпартацыю, — я пазнаваў іх твары”, — расказаў музыка ў эфіры @euroradio. Алесь да апошняга заставаўся ў Беларусі, бо меркаваў, што займацца беларускай культурай трэба менавіта знутры — спакойна, упарта і перамагаючы забароны. Пасля яго затрымалі за альбом беларускіх народных песень. І цяпер яго погляды змяніліся. Цалкам эфір глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=X-rBI_WhcFg&list=PLECIngOEipGs&index=3
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
edited -
edited Як выглядае нядзеля Святланы Ціханоўскай? Палітык пайшла ў мацоўню! Мінулы тыдзень быў актыўным для Святланы — яна правяла шэраг сустрэч на палях ГенАсамблеіі ААН, на якіх размаўляла пра Беларусь. Заўважым, што працаваць са штангай — тая яшчэ задача. А Святлана спраўляецца!
-
edited
У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. Гэта можа прывесці да адмены санкцый супраць Беларусі і Расіі, і не ўсім гэта падабаецца. Пытанні, вынесеныя на рэферэндум — удзел краіны ў міжнародных санкцыях і супрацоўніцтва з ваеннымі саюзамі. Ініцыятар галасавання — правапапулістская Швейцарская народная партыя. Правыя прапануюць, каб краіна далучалася толькі да санкцый, уведзеных Саветам бяспекі ААН, і адмовілася ад цеснага супрацоўніцтва з ваеннымі саюзамі. У выпадку, калі швейцарцы падтрымаюць прапанаваныя нормы, краіна адменіць санкцыі супраць Расіі і беларусі, уведзеныя пасля пачатку вайны ва Украіне. Масква валодае ў Радзе Бяспекі ААН правам вета і можа заблакаваць любыя накіраваныя супраць яе меры. Нядаўнія апытанні паказваюць, што супраць ініцыятывы плануюць галасаваць 63-68% выбаршчыкаў, за — 31-34%. Каля чвэрці апытаных мяркуюць, што адмова ад санкцыяў за парушэнні міжнароднага права можа ўспрымацца як падтрымка краін-агрэсараў і пашкодзіць рэпутацыі Швейцарыі.
-
edited У Мінску ў двары дома на вуліцы Жукоўскага прарвала трубу. Магутны фантан дабівае да верхніх паверхаў. У некаторых кватэрах бруя выбіла вокны. Прычыны аварыі пакуль не называюцца.
-
У Літве хочуць абмежаваць магчымасці расіян і беларусаў у пакупцы нерухомасці. Такі пункт ёсць у новым пакеце нацыянальных санкцый, падрыхтаваным МЗС. На дадзены момант гаворка ідзе пра абмежаванні пакупак каля стратэгічна важных аб’ектаў. Аднак апазіцыя мяркуе, што гэта кампрамісны варыянт, і амбежаванні могуць быць больш строгімі. Грамадзянам Беларусі і Расіі ў Літве належыць каля 14 тысяч аб’ектаў нерухомасці. Большасць знаходзіцца ў буйных гарадах і памежных раёнах. У 2022-2024 гадах у радыусе дзесяці кіламетраў ад аб'ектаў важнай інфраструктуры нерухомасць набылі амаль 1900 расіян і больш за 1100 беларусаў, піша LRT. Летась падобны закон быў прыняты ў Латвіі.
-
edited
У Ліверпулі за акцыю ў падтрымку Палесціны затрыманы фронтмэн Massive Attack Роберт Дель Ная. Музыка сядзеў ля месца, дзе неўзабаве пройдзе канферэнцыі Лейбарысцкай партыі, і трымаў у руцэ плакат “Я супраць генацыду — я падтрымліваю Palestine Action”. Музыку падазраюць у падтрымцы арганізацыі, прызнанай тэрарыстычнай і забароненай ў Вялікабрытаніі з 2025 года. Разам з Дэль Ная затрыманы ілюстратар дзіцячых кніг Крыс Хоўтан і іншыя. Гэта ўжо другое затрыманне Дэль Ная. У красавіку ён гэтак жа ўдзельнічаў у акцыі Palestine Action на Трафальгарскай плошчы ў Лондане. Massive Attack не хаваюць сваёй прапалесцінскай пазіцыі — яны не выступаюць у Ізраілі з 1999 года, бо лічаць палітыку Ізраіля акупацыйнай. Ізраіль абвяргае абвінавачванні ў генацыдзе, заяўляючы, што вядзе абарончую вайну і яго вайсковыя дзеянні накіраваныя на ХАМАС а не на палесцінцаў.
-
edited
Ва Узбекістане абралі 204 чалавека для паездкі на працу ў беларускую глыбінку Адбор адбыўся ў Андыжанскай вобласці. Прэтэндэнты праходзілі папярэднюю праверку дакументаў і прафесійных навыкаў. Наперадзе — анлайн-гутарка з патэнцыйнымі беларускімі працадаўцамі. Яны шукаюць кіроўцаў, трактарыстаў, жывёлаводаў і рабочых. У ліпені на працу ў Беларусь прыехала 255 андыжанцаў. Большасць з іх працаўладкавана ў Віцебскай вобласці, дзе агуламі патрабуецца каля 800 работнікаў.
-
За Беларусь ідзе барацьба — такім чынам паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман тлумачыць нечаканую сустрэчу міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага са сваім беларускім калегам Максімам Рыжанковым. “Лукашэнка звярнуўся да краін НАТА з просьбай запяспечыць канстытуцыйны парадак у Беларусі — гэта ж магчыма!” — кажа Шэйтэльман у эфіры @euroradio. Стрым цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=MAM_Wde5JsM&t=2299s
-
edited
У Беларусь прыедуць працоўныя мігранты з Непала — пра гэта на палях ГенАсамблеіі ААН дамовіліся кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў і яго непальскі калега Шышыр Ханал. Летась у нашу краіну прыехала больш за 48 тысяч працоўных мігрантаў — і гэта на 14,3 тысяч больш, чым пазалетась. На сёння ў Беларусі працуюць 23 тысячы грамадзян Туркменістана — яны складаюць амаль палову ад агульнай колькасці працоўных мігрантаў. На другім і трэцім месцы — грамадзяне Расіі і Украіны — 4 677 і 4 389 чалавек адпаведна. У пяцёрку таксама ўвайшлі мігранты з Узбекістану (3 618) і Кітая (3 438). На сёння ў Беларусі ўжо працуе 1 038 непальцаў.
-
edited А вы сочыце за трылогіяй пра “Ляпіс Трубяцкой” на ютуб-канале “Міністэрства Сепультуры”? Сёння выйшла апошняя частка! “Пераасэнсаваць спадчыну галоўнага беларускага рок-гурта праз 12 гадоў пасля яго знікнення — ну ведаеце, гэта зусім па-іншаму раскрывае глыбіню Ляпісаў. Атрымалася кіно на дзве з паловай гадзіны. У ім ёсць усё: гісторыя беларускага андэграўнда 90-х, гісторыя Беларусі, гісторыя беларускай і расійскай дыктатуры, найноўшая гісторыя Украіны”, — заахвочвае да прагляду журналіст і аўтар канала Аляксандр Чарнуха. Важную ролю ў кіно пра “Ляпісаў” іграе прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў, які працаваў з Сяргеем Міхалком і камандай 25 гадоў. Да таго ж Яўген — выдатны расказчык. Абавязкова паглядзіце! https://www.youtube.com/watch?v=13pckv31pq0
-
edited
У 2025 годзе Беларусь наведала 579 тысяч замежнікаў, якія прыехалі ў нашу краіну праз турфірмы. Сярод іх — 570 тысяч расіяне. У сярэднім госці заставаліся на 4 дні і агулам заплацілі за туры 225,6 мільёнаў беларускіх рублёў, паведамляе Белстат. Самымі папулярнымі турыстычнымі кірункамі ў беларусаў летась была Расія і Турцыя — кожную краіну наведала прыкладна па 163 тысячы чалавек. Таксама ў лідарах — Егіпет (112 тысяч), ААЭ (78 тысяч) і Грузія (46 тысяч) — у гэтыя краіны грамадзянам Беларусі не патрэбныя візы. Усяго ў турпаездкі за мяжу выправіліся 736 тысяч беларусаў. Ездзілі беларусы і па сваёй краіне — 2 мільёны чалавек у асноўным выбіралі аднадзённыя паездкі і заплацілі за туры 147,8 мільёнаў рублёў.
-
edited
Літва разам з Польшчай рыхтуе план эвакуацыі жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі ў выпадку расійскай агрэсіі. Паводле дырэктара літоўскага Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення крызісамі Вілмантаса Віткаўскаса, унутраны план эвакуацыі ўжо гатовы, з Польшчай краіна працуе над міжнародным планам. Акурат у гэтыя дні ў Польшчу прыехалі каля 20 прадстаўнікоў розных інстытуцый, якія разам з польскімі калегамі ацэньваюць працэдуры, лагістыку і магчымасці інфраструктуры. 25 верасня Лтва пачала штогадовыя мабілізацыйныя вучэнні "Купал Віціса", у якіх удзелнічаюць каля 3 тысяч чалавек — ад чыноўнікаў, прадстаўнікоў НДА да добраахвотнікаў. Яны адпрацоўваюць дзеянні пры збоях у энергетыцы і сувязі, эвакуацыю насельніцтва, супрацу з саюзнікамі і захаванне крытычна важных паслуг. Паралельна праходзяць вучэнні па грамадзянскай абароне. Іх сцэнар прадугледжвае эвакуацыю жыхароў Вільні і памежных муніпаліцэтаў пры пагрозе нападу з боку Беларусі.
-
edited У Беларусі скарачаюцца аб’ёмы ўведзенага ў эксплуатацыю жылля. Аднак Лукашэнка чамусьці робіць акцэнт менавіта на арэндным жыллі. У чым тут праблема? Блогер Аляксандр Кныровіч мяркуе, што гэтая гісторыя з той жа оперы, што і беларускі электрамабіль. Цалкам эфір можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=XGn2TPERoKU&t=90s
-
"Пячэнька, кампот і выключаныя батарэі". Як перажыць сезон ВРІ і не скупіць усю аптэку? "Вялікай неабходнасці высвятляць, які менавіта вірус вы падхапілі, няма. Лячэнне аднолькавае, сімптомы аднолькавыя, і верагоднасць ускладненняў прыкладна аднолькавая — яна ў большай ступені залежыць ад арганізма чалавека, чым ад інфекцыі". Доктарка Мая Церакулава падзялілася галоўнымі парадамі для сезона прастудаў: https://euroradio.fm/pyachenka-kampot-i-vyklyuchanyya-batarei-yak-perazhyc-sezon-vri-i-ne-skupic-usyu-apteku Тут можна прачытаць без VPN
-
А 6-й раніцы на авіябазе ў Германіі пачынаецца 8-гадзіннае патруляванне паветранай прасторы — для гэтага збіраюць вайскоўцаў аж з 10 краін НАТА. Журналісты @hromadske_ua далучыліся да такога патрулявання. Як гэта было і што пабачылі — глядзіце ў відэарэпартажы: https://www.youtube.com/watch?v=uCuV5abBe7s
-
"Усе хочуць і могуць сказаць вам, як вы павінны рабіць сваю працу". Медыядаследчык Дзмітрый Нікановіч — пра адсутнасць медыяпісьменнасці ў беларусаў. Пра гэта, а таксама пра тое, чаму беларускія незалежныя медыі бесяць усіх: ад Лукашэнкі да Ціханоўскага — новай праграме з серыі "Беларусь 2030" Нікановіч размаўляе з галоўнай рэдактаркай Plan B Вольгай Лойка. Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=pxgasJOfaCE
-
Усяго праз 5 тыдняў у ЗША пройдуць так званыя midterms — прамежкавыя выбары, на якіх будзе абраны новы склад Палаты прадстаўнікоў і траціна Сената. Апытанні сведчаць пра магчымасць вялікай "блакітнай хвалі". Блакітны — колер Дэмакратычнай партыі (у рэспубліканцаў — чырвоны). Прасцей кажучы, гаворка ідзе пра магчымасць таго, што дэмакраты атрымаюць большасць і ў Палаце прадстаўнікоў, і ў Сенаце. На партале RealClearPolitics, які агрэгуе даныя розных сацыялагічных апытанняў, а таксама так званых "рынках прадказанняў", верагоднасць таго, што дэмакраты атрымаюць большасць у Палаце прадстаўнікоў, ацэньваецца ў 91%. Шанцы ўзяць у Сенат крыху меншыя — 61%. Але яшчэ некалькі тыдняў таму верагоднасць атрымання дэмакратамі большасці ў верхняй палаце Кангрэса ацэньвалася ў 49%. Папулярнасць дэмакратаў перад выбарамі тлумачаць некалькімі фактарамі. Па-першае, рэйтынг ухвалення Дональда Трампа цяпер складае ўсяго 35%, што ўплывае на ўсю Рэспубліканскую партыю. Таксама амерыканцы вельмі незадаволеныя вайной у Іране і турбуюцца праз рост цэн і даступнасць жытла. Згодна з апытаннямі, бальшыня лічыць, што іх эканамічнае становішча хутчэй могуць выправіць дэмакраты, а не рэспубліканцы. Ну і нарэшце, на прамежкавых выбарах у ЗША ёсць ужо зафіксаваны патэрн: партыя дзейнага прэзідэнта амаль заўсёды губляе пэўную колькасць месцаў ў Кангрэсе.
-
Бацька Крысціны Ціманоўскай знаходзіцца пад хатнім арыштам. Бягуха не ўдакладніла, чаму на яго наклалі такія абмежаванні. З бацькамі спартсменка перыядычна размаўляе па відэасувязі, але здаралася, "што некалькі месяцаў запар" нават так не ўдавалася пагаварыць, бо да бацькоў прыходзілі "розныя людзі", і гэта "было б для іх небяспечна". Ціманоўская жыве ў Польшчы ўжо 5 гадоў, пасля таго, як яе спрабавалі выслаць з Алімпіяды за публічную крытыку трэнераў. Бягуха кажа, што ўвесь гэты час не бачылася з роднымі.
-
Ці не наступае Польшча на тыя ж граблі, ізноў пачынаючы дыялог з рэжымам Лукашэнкі? Адмыслова для праграмы @euroradio "Сэнсы дня" на гэтую тэму выказаўся былы дыпламат Валер Кавалеўскі.
-
"Яны [беларускі бок] вельмі хацелі гэтай сустрэчы". Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сустрэчу польскага міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага з беларускім калегам Максімам Рыжанковым. Як адзначыў Вячорка ў каментары @belsat, прадстаўнікі дэмсілаў размаўлялі з Сікорскім да той сустрэчы і пасля. Як распавёў кіраўнік польскага МЗС, размова з Рыжанковым была адказам на запыт з Мінску – "яны вельмі хацелі гэтай сустрэчы, і міністр даў шанец". "Я ведаю, што гэтая камунікацыя адбываецца пастаянна, таму няпраўду кажуць, што няма дыялогу. Але гэта такі крэдыт. Вы хочаце размаўляць? Ну вось. Хочаце фота таксама? Так, яны самі папрасілі фота і самі яго апублікавалі. Але ці гатовыя яны нешта рабіць? Таму што гэта ж не першая сустрэча. За гэты год было столькі гэтых сустрэчаў. <…>. А некаторыя кажуць, што пасля кожнай сустрэчы рабілася толькі горш. Таму паглядзім, што будзе рабіць Мінск. Бо трэба глядзець не на словы, на справы", — адзначыў Вячорка.
- Older posts