Беларусы хайпуюць у Threads і не разумеюць, што сацыяльная сетка — пагроза бяспецы. З такой заявай выступіла прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук. Па яе словах, людзі выказваюць у сацсетцы сваю незадаволенасць — “не спадабалася, якія прадукты на паліцах, не спадабалася, як паглядзеў супрацоўнік ДАІ”, але, кажа міліцыянтка, “забываюцца на элементарнае правіла: за ўсе свае словы патрэбна адказваць”. Сахарчук заяўляе, што за допісы ў Threads беларусы неаднаразова прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці. Але мусяць быць гатовыя і да крымінальнай. “Варта думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць чакаць”, — прыгразіла Сахарчук, дадаўшы, што міліцыя пастаянна маніторыць інтэрнет і “прысутная паўсюль”.