У Беларусь прыйшло бабіна лета, таму канец верасня-пачатак кастрычніка будзе цёплым і лагодным. У панядзелак 28 верасня на ўсходзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Раніца будзе туманнай. Вецер — заходні, умераны. Тэмпература ўначы — ад 7 да 12 цяпла, удзень — ад + 13 па поўначы да +19 па паўночным захадзе.