"Яны [беларускі бок] вельмі хацелі гэтай сустрэчы". Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сустрэчу польскага міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага з беларускім калегам Максімам Рыжанковым. Як адзначыў Вячорка ў каментары @belsat, прадстаўнікі дэмсілаў размаўлялі з Сікорскім да той сустрэчы і пасля. Як распавёў кіраўнік польскага МЗС, размова з Рыжанковым была адказам на запыт з Мінску – "яны вельмі хацелі гэтай сустрэчы, і міністр даў шанец". "Я ведаю, што гэтая камунікацыя адбываецца пастаянна, таму няпраўду кажуць, што няма дыялогу. Але гэта такі крэдыт. Вы хочаце размаўляць? Ну вось. Хочаце фота таксама? Так, яны самі папрасілі фота і самі яго апублікавалі. Але ці гатовыя яны нешта рабіць? Таму што гэта ж не першая сустрэча. За гэты год было столькі гэтых сустрэчаў. <…>. А некаторыя кажуць, што пасля кожнай сустрэчы рабілася толькі горш. Таму паглядзім, што будзе рабіць Мінск. Бо трэба глядзець не на словы, на справы", — адзначыў Вячорка.