У Літве хочуць абмежаваць магчымасці расіян і беларусаў у пакупцы нерухомасці. Такі пункт ёсць у новым пакеце нацыянальных санкцый, падрыхтаваным МЗС. На дадзены момант гаворка ідзе пра абмежаванні пакупак каля стратэгічна важных аб’ектаў. Аднак апазіцыя мяркуе, што гэта кампрамісны варыянт, і амбежаванні могуць быць больш строгімі. Грамадзянам Беларусі і Расіі ў Літве належыць каля 14 тысяч аб’ектаў нерухомасці. Большасць знаходзіцца ў буйных гарадах і памежных раёнах. У 2022-2024 гадах у радыусе дзесяці кіламетраў ад аб'ектаў важнай інфраструктуры нерухомасць набылі амаль 1900 расіян і больш за 1100 беларусаў, піша LRT. Летась падобны закон быў прыняты ў Латвіі.