Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.5/daylast 22 minutes ago
Reactions per 1K views18.5👍 ❤ 🤬
Беларуса Льва Міхеева, якога затрымалі ў Арменіі пасля дэпартацыі з Грузіі, вызвалілі. Пра гэта паведамілі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.
"З учорашняга вечара да сітуацыі далучыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай", — распавялі ў АПК.
Новая амерыканская вайсковая база можа з'явіцца ў Польшчы ўжо ў 2029 годзе, піша Rzeczpospolita. У стадыі абмеркавання — месца для будаўніцтва і патэнцыйная колькасць вайскоўцаў.
Кошт стварэння базы можа складаць каля 3-4 млрд еўра. Чыноўнікі кажуць, што такі аб'ем інвестыцый будзе закладацца ў бюджэт міністэрства абароны Польшчы.
За месца размяшчэння паміж рознымі рэгіёнамі ідзе сапраўднае спаборніцтва, бо размяшчэнне новай базы азначае вялізарны паток інвестыцый. Ды і размешчаныя ў будучыні амерыканскія вайсковыя будуць траціць свае грошы ў бліжэйшых гарадах.
Пакуль разглядаюцца магчымасці размесціць базу пад Уроцлавам, Познанню ці Шчэцінам.
Ініцыятыва MALDZIS набыла першы ў гісторыі поўны навуковы слоўнік беларускай мовы. Кніга “Слоўнік беларускай гаворкі” (у арыгінале – “Словарь бѣлорусскаго нарѣчія”) Івана Насовіча была выдадзеная Імператарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу ў 1870 годзе.
“Слоўнік Насовіча – гэта спроба зафіксаваць свет, які мог знікнуць без следу. І хоць сам Насовіч мысліў у катэгорыях сваёй імперскай эпохі, вынік ягонай дзейнасці і да сёння працуе на беларускую будучыню. Вяртаючы гэты слоўнік у беларускі кантэкст, мы вяртаем сведчанне таго, што беларуская мова стагоддзямі была паўнавартаснай і жывой”, — пракаментаваў новы экспанат у калекцыі ініцыятывы MALDZIS яе кіраўнік, былы дыпламат Павел Мацукевіч.
Падтрымаць MALDZIS, каб усё большая колькасць артэфактаў беларускай гісторыі была ў саміх беларусаў, можна (і вельмі раім гэта зрабіць) па спасылцы.
Гэтая восень прыносіць дастаткова добрых навін пра беларускае незалежнае кіно. Поспех ёсць не толькі ў "Апошняга тэста" Яўгена Лыткіна, але ў "Лістоў" Андрэя Куцілы — стужка атрымала прыз на фестывалі ў Венецыі.
Глядзіце эфір @euroradio з рэжысёрам Андрэем Куцілам: https://www.youtube.com/watch?v=_OQkivW7Zfw
Беларускі фільм "Апошні тэст" атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Амане. Гаворка ідзе пра стужку Яўгена Лыткіна "Апошні тэст".
Стужка была ўзнагароджана спецыяльным прызам журы ў міжнародным конкурсе 11-га Jordan International Film Festival.
"Апошні тэст" у прытчавай форме распавядае пра жорсткае кіраванне класам настаўніцай, якую грае Святлана Зелянкоўская. У фільме таксама зняліся Алег Гарбуз і Аляксей Бурнасенка.
50 беларускіх ваяроў могуць быць звольнены са службы ва Украіне адным днём. У чым праблема і ці можна яе вырашыць?
"Пабрацімы падтрымліваюць ды кажуць, што нікуды мяне ў разе чаго аддаваць не збіраюцца".
Чытайце тут: https://euroradio.fm/50-belaruskikh-vayarou-moguc-byc-zvolneny-sa-sluzhby-va-ukraine-adnym-dnyom
Ці па спасылцы, якая працуе без VPN
"Гэта як Першая сусветная вайна, ніхто ні з кім не збіраўся ваяваць". Украінскі палітычны аглядальнік Міхаіл Шэйтэльман — пра магчымасць узброеннага канфлікту паміж Расіяй і Еўропай.
Глядзіце цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=MAM_Wde5JsM
Швейцарыя можа стаць яшчэ больш нейтральнай. Пасля рэферэндуму 27 верасня ўводзіць санкцыі супраць Беларусі і РФ у гэтай краіне можа стаць немагчымым.
Калі швейцарцы падтрымаюць змены ў Канстытуцыю, гэта забяспечыць больш строгае вызначэнне нейтралітэту краіны. У такім выпадку Швейцарыя зможа зводзіць санкцыі толькі пасля рашэння Рады бяспекі ААН.
Акрамя таго, у выпадку прыняцця зменаў, Швейцарыя не зможа супрацоўнічаць з ваеннымі альянсамі, выключэнне — калі краіна апынецца пад атакай.
🔴 Да чаго могуць прывесці скандалы Ціханоўскага, новы вірус у Беларусі і як Лукашэнку спрабуюць "перавербаваць". Гэта "Сэнсы дня" — самае цікавае за дзень цягам усяго 7 хвілін: https://www.youtube.com/watch?v=f-HQnfJOGrk
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 25 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:14 Салодкая пігулка Коўлу: Лукашэнка вызваліў 13 вязняў, асуджаных за палітыку
06:29 Навіны спорту
08:51 Сезон ВРВІ: як засцерагчыся ад вірусаў і што рабіць, калі з носа ўжо пацякло
17:01 Навіны шоў-бізу
20:07 Куды завядзе Сяргея Ціханоўскага вайна супраць Святланы
Амерыканская база на 10 тысяч вайскоўцаў можа з'явіцца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
Стварэнне пастаяннай базы цяпер абмяркоўваецца кіраўніцтвам дзвюх краін. Прэзідэнт Дональд Трамп нядаўна заяўляў пра "вялікі прагрэс" у гэтых перамовах.
У польскіх медыя ўжо былі названыя тры магчымыя месца размяшчэння базы — усе ў заходняй частцы краіны, каля мяжы з Германіяй.
Кожная пятая сям'я ў Беларусі стаіць у чарзе на будаўніцтва жытла з дзяржпатрымкай. Але Лукашэнка не бачыць гэтую праблему — замест гэтага занепакоіўся арэндным жытлом.
Пра сітуацыю на рынку нерухомасці разважае блогер Аляксандр Кныровіч.
Эфір цалкам: https://www.youtube.com/live/XGn2TPERoKU?si=nEsbg4h1-aSAtODU
У Беларусі — сезонны рост захворвання на ВРІ. Дзве траціны хворых — дзеці.
Паведамляецца, што цяпер цыркулююць пераважна негрыпозныя ўзбуджальнікі — рынавірус (47,3% хворых), бакавірус (20%) і вірусы парагрыпу (14,5%).
У кастрычніку беларускія медыкі плануюць пачаць масавую вакцынацыю супраць грыпу і COVID-19.
Як будуць развівацца адносіны Беларусі і Еўропы? Актывіст Іван Краўцоў прагназуе паступовыя крокі насустрач і пэўную дээскалацыю.
"Калі б не было вайны, я так думаю, мы б усе ўжо былі ў Мінску".
Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=sH7N12LkVz0
27-гадоваму лётчыку прысудзілі 13 гадоў калоніі. Яго назвалі вінаватым у здрадзе дзяржавы і незаконным абарачэнні наркотыкаў.
Працэс над Святаславам Падвашэцкім быў закрытым. Таму ў адкрытым доступе няма падрабязнасцяў абвінавачання і доказаў, на падставе якіх суд вынес прысуд.
Пра Падвашэцкага вядома, што ён нарадзіўся 15 верасня 1998 года, скончыў лётную вучэльню ва Украіне, потым вярнуўся ў Беларусь і праходзіў стажыроўку ў "Белавія". Яго бацька таксама быў пілотам.
Падвашэцкі падтрымліваў сувязь з былымі аднакурснікамі, частка якіх далучылася да Узброеных сіл Украіны. Менавіта перапіска з імі магла стаць падставай для пераследу. Паведамляецца, што незадоўга да затрымання Святаслаў даслаў знаёмаму фотаздымак самалёта, на якім праходзіў стажыроўку, і напісаў, што будзе на ім лятаць. Затрымалі яго 10 чэрвеня 2025 года.
“Вырай калыша хмары”: гурт Prypiać выпусціў новы сінгл. Паслухайце і вы!
Prypiać — гэта праект 18-гадовага Казіміра Савіцкага, сына бас-гітарыста “Петли пристрастия” Цімафея, які таксама ўдзельнічае ў гурце. Разам з імі іграе Дзяніс Тарасенка з “Разбітага сэрца пацана”.
"Гэта песня пра тое, як мы працягваем несці ў сабе горад, якога больш няма. Пра тое, што нясём з сабой свой ранейшы свет — і, можа быць, аднойчы прынясём яго назад".
Падрабязней тут: https://euroradio.fm/vyray-kalysha-khmary-gurt-prypiac-vypusciu-novy-singl-paslukhayce-i-vy
Тут можна пачытаць і паслухаць без VPN
"Не хачу казаць, што гэта быў неверагодны досвед". Адміністратар буйнейшай фан-старонкі Ледзі Гагі Кірыл Нгуен, які адсядзеў у Беларусі 2,5 гады за палітыку, распавёў пра тое, як у турме пачуў новую песню сваёй іконы.
"Ва ўсіх гэтых славянскіх краінах, дзе да ЛГБТ ставяцца так варожа, плэйлісты насамрэч выглядаюць прыкладна так: уявіце, што я ў турме, ем турэмную ежу, а кожны дзень чую "Rush" Троя Сівана [адкрыты гей-музыка]. Працую на цяжкіх работах і чую "Alone" Кім Пэтрас і Нікі Мінаж [Пэтрас — вядомай трансгендерная спявачка].
"Abracadabra" выйшла ў лютым 2025 года, але спатрэбіўся некаторы час, каб яна дайшла да нашага радыё. Я ведаў, што Гага выпусціла новую песню, і ведаў яе назву, бо некаторыя мае сябры напісалі мне пра гэта ў лісце. А потым аднойчы яна прагучала, і я адразу зразумеў: пазнаў голас, пазнаў біт. Не хачу занадта рамантызаваць гэты момант, бо ў мяне былі і іншыя рэчы, пра якія трэба было думаць, але — ваў, я быў шакаваны.
Я зразумеў, што, магчыма, упершыню за 20 гадоў чую песню, не пачуўшы папярэдне ніякіх урыўкаў і не ведаючы, што пра яе думаюць людзі.
[…] Не хачу казаць, што гэта быў неверагодны досвед, бо я быў у турме, але было так прыемна зноў адчуць сябе дзіцем, які чакае, калі яго любімая песня прагучыць па радыё. Яна сапраўды стала вельмі папулярнай. Я чуў яе, можа, тройчы на дзень", — распавёў Кірыл выданню Pitchfork.
“Дай Дарогу”, Амерыка! — Стыльскі выпраўляецца скараць ЗША і Канаду. Падрабязнасці — у эфіры @euroradio: https://www.youtube.com/live/uDoKjjWE1Sk?si=9KMhiXm1p5ORk8Ho
Чым адметны сёлетні тур Стыльскага і якія сюрпрызы музыка рыхтуе сваім прыхільнікам ды слухачам? Ці застаецца ў беларусаў ЗША і Канады цікавасць да свайго? З якімі складанасці давялося сутыкнуцца на этапе падрыхтоўкі тура?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА), арганізатарка амерыканскай часткі тура Надзея Нортан, лідар гурта “Дай Дарогу” Юрый Стыльскі і арганізатар канадскай часткі тура Аляксей Лях.
"Чытаў @euroradio — экстрэмізм!" Эфір з Андрэем Кудзіненкам: https://www.youtube.com/live/gmM3UTYbYg8?si=ohnS-Nvy-up7fujn
Чаму рэжысёр да апошняга заставаўся ў Беларусі, як цяпер выглядае незалежнае беларускае кіно і ці ёсць будучыня для беларускіх творцаў у эміграцыі — пра гэта ды не толькі пагаворым у эфіры.
“Вяртанне Эльзы”: мары пра вечную маладосць, радзіму і абуджэнне дыяспары. Эфір @euroradio.
Выйшаў новы раман Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”.
Адкуль з’явілася ідэя рамана і якія “сапраўдныя цуды” дапамаглі яго напісаць? Што ў рамане звязвае Варшаву і беларускае Палессе? Ці атрымалася штосьці з ідэі Дзікавіцкага наконт стварэння дыяспарай структур і арганізацый, якія на “нізавым” узроўні маглі б вырашаць іх праблемы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” Аляксей Дзікавіцкі: https://www.youtube.com/live/GOX8dZrYBRI?si=hRaxbX3Ltl8kSxbJ