У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. Гэта можа прывесці да адмены санкцый супраць Беларусі і Расіі, і не ўсім гэта падабаецца. Пытанні, вынесеныя на рэферэндум — удзел краіны ў міжнародных санкцыях і супрацоўніцтва з ваеннымі саюзамі. Ініцыятар галасавання — правапапулістская Швейцарская народная партыя. Правыя прапануюць, каб краіна далучалася толькі да санкцый, уведзеных Саветам бяспекі ААН, і адмовілася ад цеснага супрацоўніцтва з ваеннымі саюзамі. У выпадку, калі швейцарцы падтрымаюць прапанаваныя нормы, краіна адменіць санкцыі супраць Расіі і беларусі, уведзеныя пасля пачатку вайны ва Украіне. Масква валодае ў Радзе Бяспекі ААН правам вета і можа заблакаваць любыя накіраваныя супраць яе меры. Нядаўнія апытанні паказваюць, што супраць ініцыятывы плануюць галасаваць 63-68% выбаршчыкаў, за — 31-34%. Каля чвэрці апытаных мяркуюць, што адмова ад санкцыяў за парушэнні міжнароднага права можа ўспрымацца як падтрымка краін-агрэсараў і пашкодзіць рэпутацыі Швейцарыі.