Беларускі фільм "Апошні тэст" атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Амане. Гаворка ідзе пра стужку Яўгена Лыткіна "Апошні тэст". Стужка была ўзнагароджана спецыяльным прызам журы ў міжнародным конкурсе 11-га Jordan International Film Festival. "Апошні тэст" у прытчавай форме распавядае пра жорсткае кіраванне класам настаўніцай, якую грае Святлана Зелянкоўская. У фільме таксама зняліся Алег Гарбуз і Аляксей Бурнасенка.