"Не хачу казаць, што гэта быў неверагодны досвед". Адміністратар буйнейшай фан-старонкі Ледзі Гагі Кірыл Нгуен, які адсядзеў у Беларусі 2,5 гады за палітыку, распавёў пра тое, як у турме пачуў новую песню сваёй іконы. "Ва ўсіх гэтых славянскіх краінах, дзе да ЛГБТ ставяцца так варожа, плэйлісты насамрэч выглядаюць прыкладна так: уявіце, што я ў турме, ем турэмную ежу, а кожны дзень чую "Rush" Троя Сівана [адкрыты гей-музыка]. Працую на цяжкіх работах і чую "Alone" Кім Пэтрас і Нікі Мінаж [Пэтрас — вядомай трансгендерная спявачка]. "Abracadabra" выйшла ў лютым 2025 года, але спатрэбіўся некаторы час, каб яна дайшла да нашага радыё. Я ведаў, што Гага выпусціла новую песню, і ведаў яе назву, бо некаторыя мае сябры напісалі мне пра гэта ў лісце. А потым аднойчы яна прагучала, і я адразу зразумеў: пазнаў голас, пазнаў біт. Не хачу занадта рамантызаваць гэты момант, бо ў мяне былі і іншыя рэчы, пра якія трэба было думаць, але — ваў, я быў шакаваны. Я зразумеў, што, магчыма, упершыню за 20 гадоў чую песню, не пачуўшы папярэдне ніякіх урыўкаў і не ведаючы, што пра яе думаюць людзі. […] Не хачу казаць, што гэта быў неверагодны досвед, бо я быў у турме, але было так прыемна зноў адчуць сябе дзіцем, які чакае, калі яго любімая песня прагучыць па радыё. Яна сапраўды стала вельмі папулярнай. Я чуў яе, можа, тройчы на дзень", — распавёў Кірыл выданню Pitchfork.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
−10 24h
Reach per post (ERR)
16.8%1.4K avg views
Posting
22.6/day
last 9 minutes ago
Reactions per 1K views
18.5
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 25 Sep 2026, 13:36 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.