У Беларусі — сезонны рост захворвання на ВРІ. Дзве траціны хворых — дзеці. Паведамляецца, што цяпер цыркулююць пераважна негрыпозныя ўзбуджальнікі — рынавірус (47,3% хворых), бакавірус (20%) і вірусы парагрыпу (14,5%). У кастрычніку беларускія медыкі плануюць пачаць масавую вакцынацыю супраць грыпу і COVID-19.