Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    У 2025 годзе беларускі і беларусы часцей браліся шлюбам з гарамадзянамі Расіі, вынікае з новай статыстыкі Белстату. Агулам 1928 беларусак і 1370 беларусаў абралі сабе ў якасці жаніха ці нявесты замежніка. Апроч расіян беларускі выходзяць замуж за туркаў, літоўцаў і ўкраінцаў, а мужчыны жэняцца на грамадзянках Украіны і Казахстану. Увогуле летась было зарэгістравана крыху больш за 52 тысячы сем’яў, а афіцыйна разышліся каля 35 тысяч пар.

  2. Крынж тыдня на Еўрарадыё! У выпуску: што рыхтуецца прымаць Гайдукевіч, як новая новая блакіроўка СТБ раз'юшыла Азаронка і асаблівыя ўменні праўладных блогераў. https://youtu.be/H4i0nYYttk4

  3. Украіна губляе 27 тысяч чалавек забітымі і параненымі штомесяц. Такія лічбы назваў прэм’ер Польшчы Дональд Туск — даныя ён атрымаў ад украінскіх партёнраў.. “Гэта, вядома, на жаль, рэкорды ў самым страшным сэнсе гэтага слова ў гэтай вайне. Пры такой тэндэнцыі зіма ва Украіне сапраўды можа быць катастрафічнай”, — заявіў польскі прэм’ер. Ацэньваючы перспектывы на бліжэйшыя месяцы, Туск выказаў сур'ёзную занепакоенасць развіццём канфлікту. “Кажу пра бліжэйшыя некалькі месяцаў, скажам, да ранняй вясны, бо, паводле ўсіх крыніц, менавіта позняя восень і зіма стануць самым крытычным часам у гэтай вайне”. Туск не выключае магчымасць пашырэння расійскага ціску за межы Украіны. Спасылаючыся на разведку, ён кажа, што ў планах Пуціна гібрыдныя ўдары беспілотнікаў і ракет па краінах, якія падтрымліваюць Украіну, у тым ліку па Польшчы.

  4. edited

    Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Беларусі, прынятых у красавіку 2026 года — праз тое, што наша краіна працгвае падтрымліваць Расію ў яе вайне супраць Украіны. Абмежаванні тычацца шклянога посуду, змазачных матэрыялаў, гумы, гаек і іншых рэчаў з жалеза і сталі, прамысловых трактароў — гэта ды іншае забаронена пастаўляць у Беларусь. А беларусы цяпер не змогуць імпартаваць соль, шчабёнку і іншыя матэрыялы для дарожнай будоўлі. Абмежаванні таксама тычацца мехавых шкурак, нікелю, плаціны і іншых металаў. Больш за тое, банкам забаронена мець зносіны з беларускім рублём. Адметна, што на мінулым тыдні новы амбасадар Швейцарыі ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Ігару Сакрэту. Швейцарыя — адна з нямногіх краін Еўропы, якая мае свайго амбасадара ў Беларусі.

  5. У Беларусі расце колькасць шпіталізацый з ВРВІ, прычым фіксуюцца цяжкія рэспіраторныя інфекцыі, якія перарастаюць у пнеўманіі. Маюць месца і так званыя атыповыя ўзбуджальнікі — Mycoplasma pneumoniae і Chlamydia pneumoniae. Пра гэта расказаў Святаслаў Вельгін з мінскай Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Доктар кажа, што рост захварванняў супаў з пачаткаў навучальнага года. А вось грып пакуль не рэгеструюць — сезон звычайна пачынаецца ўзімку. Спецыялісты мяркуюць, што сярод вірусаў грыпу А сёлета будзе пераважаць H1N1. Ён лягчэй пранікае ў ніжнія дыхальныя шляхі і на яго фоне хутчэй далучаецца бактэрыяльная інфекцыя. Але працякаць хвароба будзе не абавязкова ў цяжкай форме.

  6. edited

    У Дзяржынску адкрылі скульптуру пад назвай "Імя ёй — жанчына". "Красавица с колосьями в руках", — падпісалі фота прапагандысты. Падобныя жэсты ўладаў, як і агулам “год беларускай жанчыны” гендарная даследчыца Ірына Сідорская называе “добразычлівым сексізмам” — калі жанчыну публічна хваляць, кажуць пра яе важнасць і незаменнасць, але адначасова замацоўваюць за ёй пэўныя ролі і абавязкі. Дарэчы, у аўторак экспертка завітае ў жывы эфір @euroradio. Рыхтуйце пытанні!

  7. 35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" сталі дзяржаўнымі сімваламі, а БССР — Рэспублікай Беларусь. У 1995-м, пасля рэферэндуму, ініцыянаванага Лукашэнкам, месца дзяржаўных зноў занялі крыху абгрэджаныя БССРаўскія сцяг і герб. Але ў 2020-м менавіта бчб-стаў сцягам аб'яднанай нацыі — а як па-іншаму, калі ён такі прыгожы, праўда?

  8. edited

    Ці патрэбны беларусам свой універсітэт у замежжы? І калі так, якім ён павінен быць? Наўпрост цяпер уключайце дэбаты па гэтай тэме ў межах праграмы RES PUBLICA на ютуб-канале Belarus Tomorrow. Госці — Андрэй Вардамацкі, Зося Гайко, Таццяна Крапіневіч, Святлана Мацкевіч, Яўген Пятліцкі і Таццяна Шчытцова. Вядучы — Аляксей Дзікавіцкі. https://www.youtube.com/watch?v=PCpxKY6gAjM

  9. У ліпені сярэдні заробак беларусаў склаў 3 172 рублі — то бок, больш за тысячу долараў. Аднак блогер Аляксандр Кныровіч кажа, што гэтая лічба не адпавядае рэчаіснасці. Чаму? Кныровіч патлумачыў у эфіры @euroradio. Стрым цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=UQdgkD0iwDs&t=463s

  10. edited

    У нядзелю ў Берліне і Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі пройдуць выбары ў мясцовы парламент. Чакаецца, што ультраправая “Альтэрнатыва для Германіі” і тут узмацніць свае пазіцыі, а ХДС канцлера Мерца зноў атрымае паражэнне. Мерц гэта разумее, таму адмяніў паездку на Генасамблею ААН. Да таго ж, большасць сяброў ХДС лічаць, што дзеючы канцлер цяпер не лепшая кандыдатура для лідара парты і краіны. Сваю нядаўнюю перамогу ў Саксоніі-Анхальт АдГ называе "пачаткам канца" ХДС, а яе лідарка Аліс Вайдэль заяўляе, што ХДС мёртвая, і патрабуе правядзення новых федэральных выбараў. АдГ вядомая сваёй жорсткай пазіцыяй да мігрантаў, крытыкай ЕС і любоўю да Расіі. Але як так атрымалася, што з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны крайне правыя ўпершыню прыйшлі да ўлады ў Германіі? І што яны змогуць нарабіць? Чытайце тут: https://euroradio.fm/ru/lyudi-bolshe-ne-stesnyayutsya-govorit-chto-golosovali-za-adg-yusupov-o-vyborakh-v-germanii

  11. Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук расказала @euroradio, як вырашыла пытанні легалізацыі ва Украіне. Насамрэч пашчасціла, што я вышла замуж за ўкраінскага вайскоўца — ён служыць ва УСУ, ён ветэран вайны і ўсе яго паважаюць. І калі ў аддзеле міграцыі ён кажа: “Мая жонка — беларуска”, усе ўздыхаюць але вырашаюць пытанні. Спявачка дадала, што зрабіць дакументы беларусу — той яшчэ квэст. Кожны крок твайго легальнага жыцця ва Украіне — гэта праблема, якую ніхто не можа рашыць, акрамя цябе. Па словах Маргарыты, цяпер у яе дакументы ў парадку, аднак праз яе беларускі пашпарт сям’я не можа ўзяць крэдыт на кватэру.

  12. edited

    “Калі мой старэйшы сын нарадзіўся — ён нічога не чуў”. Святлана Ціханоўская ў калонцы для @zerkalo_io расказала пра хваробу сына. Аперацыю Карнею зрабілі позна. І наступныя 10 гадоў яна прысвяціла выключна яму. “Памятаю гэты час безвыходнасці, калі задаешся кучай пытанняў: чаму гэта здарылася з намі, я нічога не ўмею, мы ніколі не рэабілітуемся, ён ніколі не загаворыць. Але кожны дзень я займалася з ім і са спецыялістам, разумеючы, што гэта цяпер мая праца і я цалкам выкладаюся”. Ціханоўская распавядае, што была з сынам на кожным этапе — даследванні, аперацыі, рэабілітацыі. А па вечарох займалася з ім асабіста — гукаперайманнямі, словамі, сказамі. Цяпер, піша палітык, калі людзі бачаць яе сына, ніхто не ўяўляе, колькі сіл і працы стаіць за яго бясконцымі аповедамі гісторый. “Я шмат чым ахвяравала: не змагла рэалізоўвацца і працаваць, увесь час была ў дзіцяці. Калі яму стала лепш, думала, што нарэшце пачну жыць”. Але здарыўся 2020 год. І пачаўся новы этап нябачнай працы.

  13. Джона Коўла хвалююць не толькі беларускія палітзняволеныяі. Спецпасланнік ЗША ў Беларусі хоча, каб Лукашэнка перасеў за стол з “добрымі хлопцамі”. Але Лукашэнка ўпіраецца. Такое меркаванне ў эфіры @euroradio выказаў палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Чаму ўпіраецца Лукашэнка і ці ёсць шанец, што пры дапамозе ЗША на волю выйдуць усе палітвязні? Адказы тут: https://www.youtube.com/watch?v=0iATutrn1PQ&t=1585s

  14. Трамп кажа, што дамовіўся з Даніяй адносна лёсу Грэнландыі. Згодна дамове, ЗША атрымае адзінаасобны пастаянны кантроль над бяспекай вострава. "Акрамя таго, з гэтага часу ні адзін супернік ЗША ніколі не зможа мець базу ў Грэнландыі, забяспечваць Грэнландыі без нашай прамой пісьмовай згоды", —паведаміў амерыканскі прэзідэнт у сваёй сацсетцы Truth Social. Паводле Трампа, ЗША “неадкладна пачнуць” разгортванне ўласнай “значнай вайсковай прысутнасці” у Грэнландыі і будуць супрацоўнічаць з яе насельніцтвам наконт развіцця і забудовы вострава. На наступным тыдні падчас Генеральнай Асамблеі ААН Грэнландыя і Данія маюць падпісаць пагадненне аб "умацаванні бяспекі ў Арктыцы і Паўночнаатлантычным рэгіёне". Прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен заявіла, што пагадненне ўмацоўвае агульную бяспеку ў Арктыцы і Паўночнай Атлантыцы і "адначасова прызнае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Каралеўства і права грэнландскага народа на самавызначэнне". Канкрэтныя палажэнні дакумента палітык не каментавала.

  15. Сэнсы дня на @euroradio. У гэтым выпуску: новыя заявы Коўла, кампліменты ад Падаляка і турма за народныя песні. https://www.youtube.com/watch?v=U3MAFmS5J0U

  16. Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 18 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:14 Назаву хоць зайцамі: Джон Коўл гатовы на ўсё, каб вызваліць палітвязняў 15:05 Навіны спорту 18:16 Кіеў паспрыяе, каб Беларусь стала на шлях трансфармацыі — весткі з форуму Астрожскіх 24:46 Навіны шоў-бізу 27:56 Турма за беларускія народныя песні — гусляр “Старога Ольсы” расказаў пра сваю крыміналку

  17. Ці сапраўды Франак Вячорка рэдагаваў сваю старонку ў Вікіпедыі, дзе назваў сябе адным з арганізатараў пратэстаў 2020-га? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае сам дарадца Святланы Ціханоўскай. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=W4Ux_JH48Ac

  18. edited

    Былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі ўцёк з псіхіятрычнай лякарні. Але яго хутка знайшлі. Пра гэта піша "Ганцавіцкі час". 17-га верасня Віталь Куляшоў самавольна пакінуў стацыянарнае аддзяленне Баранавіцкага псіханеўралагічнага дыспансера. Ён трапіў туды пасля звальнення з міліцыі і спробы самагубства. Выданне піша, што ў раёне Куляшова памятаюць па незаконных загадах, якія ён даваў падначаленым. Найбольшую вядомасць ён атрымай фразай, сказанай на камеру пры затрыманні журналістаў: "Выключы гэтую х...ню, а то заўтра з працы павыганяюць".

  19. “Хто з нас злычынец — я ці гэтая дзяржава?” Удзельнік гурта Stary Olsa Алесь Чумакоў пракаментаваў @euroradio свой прысуд. Музыку асудзілі за тое, што ён граў і запісваў беларускія народныя песні.

  20. edited

    Прасоўваў беларушчыну, але стаў "здраднікам дзяржавы"... Заснавальнік "Арт Сядзібы" Павел Белавус у каментары @euroradio расказаў пра стаўленне да свайго абвінавачвання.

  21. Older posts