У Беларусі расце колькасць шпіталізацый з ВРВІ, прычым фіксуюцца цяжкія рэспіраторныя інфекцыі, якія перарастаюць у пнеўманіі. Маюць месца і так званыя атыповыя ўзбуджальнікі — Mycoplasma pneumoniae і Chlamydia pneumoniae. Пра гэта расказаў Святаслаў Вельгін з мінскай Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Доктар кажа, што рост захварванняў супаў з пачаткаў навучальнага года. А вось грып пакуль не рэгеструюць — сезон звычайна пачынаецца ўзімку. Спецыялісты мяркуюць, што сярод вірусаў грыпу А сёлета будзе пераважаць H1N1. Ён лягчэй пранікае ў ніжнія дыхальныя шляхі і на яго фоне хутчэй далучаецца бактэрыяльная інфекцыя. Але працякаць хвароба будзе не абавязкова ў цяжкай форме.