У 2025 годзе беларускі і беларусы часцей браліся шлюбам з гарамадзянамі Расіі, вынікае з новай статыстыкі Белстату. Агулам 1928 беларусак і 1370 беларусаў абралі сабе ў якасці жаніха ці нявесты замежніка. Апроч расіян беларускі выходзяць замуж за туркаў, літоўцаў і ўкраінцаў, а мужчыны жэняцца на грамадзянках Украіны і Казахстану. Увогуле летась было зарэгістравана крыху больш за 52 тысячы сем’яў, а афіцыйна разышліся каля 35 тысяч пар.