Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
edited

“Калі мой старэйшы сын нарадзіўся — ён нічога не чуў”. Святлана Ціханоўская ў калонцы для @zerkalo_io расказала пра хваробу сына. Аперацыю Карнею зрабілі позна. І наступныя 10 гадоў яна прысвяціла выключна яму. “Памятаю гэты час безвыходнасці, калі задаешся кучай пытанняў: чаму гэта здарылася з намі, я нічога не ўмею, мы ніколі не рэабілітуемся, ён ніколі не загаворыць. Але кожны дзень я займалася з ім і са спецыялістам, разумеючы, што гэта цяпер мая праца і я цалкам выкладаюся”. Ціханоўская распавядае, што была з сынам на кожным этапе — даследванні, аперацыі, рэабілітацыі. А па вечарох займалася з ім асабіста — гукаперайманнямі, словамі, сказамі. Цяпер, піша палітык, калі людзі бачаць яе сына, ніхто не ўяўляе, колькі сіл і працы стаіць за яго бясконцымі аповедамі гісторый. “Я шмат чым ахвяравала: не змагла рэалізоўвацца і працаваць, увесь час была ў дзіцяці. Калі яму стала лепш, думала, што нарэшце пачну жыць”. Але здарыўся 2020 год. І пачаўся новы этап нябачнай працы.

Views over time

05001K1.5K19 Sep 08:0111 Nov 21:341.5K19 Sep 08:01: 0 views11 Nov 21:34: 1,510 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Sep 2026, 08:010
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.