Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.7/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
Хто самы ўплывовы чыноўнік у Беларусі? Спойлер: не прэм’ер, не кіраўнік КДБ і нават не Віктар Лукашэнка!
Цэнтр новых ідэй склаў рэйтынг уплывовасці людзей у беларускай уладзе, ацаніўшы не іх пасады, а сувязі — хто з кім працаваў, вучыўся і наколькі добра звязаны з іншымі людзьмі ў сістэме.
На першым месцы апынуўся чалавек, прозвішча якога многія беларусы, магчыма, пачуюць упершыню. А прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын — толькі 17-ы.
Хто гэты "шэры кардынал" і чаму менавіта ён апярэдзіў усіх?
Чытаць тут: https://euroradio.fm/nazvany-samy-uplyvovy-chynounik-belarusi-magchyma-vy-upershynyu-pra-yago-pachuece
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
10 з 25 вызваленых днямі палітвязняў прыехалі ў Варшаву. Сярод іх — гендырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, заснавальнік "Арт Сядзібы" Павел Белавус, музыка "Старога Ольсы" Аляксандр Чумакоў ды іншыя.
Астатнія з 25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня, пераважна застануцца ў Літве: там будуць 13 чалавек. Яшчэ двое паедуць у іншую краіну.
Як (не) ідуць перамовы па транзіце калія? І як кампаніі з сяброўскай краіны кідаюць беларусаў на грошы?
Гэтыя ды не толькі абмяркуюць эканамічныя аглядальнікі Вольга Лойка і Андрэй Махоўскі ў праграме "І што?":
https://www.youtube.com/watch?v=IACF2S-rpb4
edited
@euroradio сярод пераможцаў журналісцкага конкурсу "Вольнае слова"! Нашае відэа адзначылі прэміяй ў катэгорыі "Мастацка-публіцыстычныя жанры".
Гутарка пра фільм "Настаўнік года РБ збегла з краіны пасля даносу. Гісторыя Таццяны Крапіневіч"
За апошнія некалькі гадоў ва ўкраінскіх элітаў змянілася стаўленне да беларусаў. Пра гэта на Форуме Астрожскіх расказаў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Падаляк адзначыў, што сярод высокапастаўленых беларускіх сілавікоў ёсць грамадзяне Расіі: "То бок, сілавы блок Беларусі ў пэўнай ступені кантралюецца Расійскай Федэрацыяй. Усе гэтыя рэчы з 2022 года сталі значна больш вядомымі ва Украіне".
Таксама ён заявіў, што ў кіраўніцтве Украіны доўгі час не разумелі розніцы паміж беларусамі і расіянамі: "Я не буду сцвярджаць, што ў нас увогуле не было экспертаў, якія ведалі Беларусь. Але часам да прэзідэнта даходзілі людзі, якія расказвалі, што беларусы — гэта "мяккія" расіяне, з якімі можна дамовіцца праз карупцыю. Усё гэта паступова змянілася".
Юбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Чым адметная праграма сёлетняга фестывалю і якімі крытэрыямі кіраваліся, складаючы яе?
На гэтую ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і Хрысціна Дарапей.
https://www.youtube.com/watch?v=NDLoZF6WFKo
Ці пойдзе Вашынгтон на выкананне новых патрабаванняў Лукашэнкі і пры чым тут “фактар вайны”?
Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
https://www.youtube.com/watch?v=0iATutrn1PQ
edited
МАЗ працягвае змагацца з загараннямі аўтобусаў. Ад 2022 года па цяперашні час ў СМІ не менш за 53 разы паведамлялася, што прадукцыя беларускага завода гарэла.
Пра тое, як прадпрыемства вырашае праблему, ініцыятыва былых сілавікоў BELPOL даведалася з унутранай дакументацыі.
Прычынамі самазагарання раней называліся змены ў канструкцыі аўтобусаў. У выніку санкцый замест запраектаваных рухавікоў "Mersedes" на заводзе пачалі ставіць кітайскія "Weichai". Да гэтага дадаўся няякасны мантаж электраабсталявання.
Замест змены канструкцыі на МАЗе вырашылі ставіць на аўтобусы прыладу для аўтаматычнай сістэмы пажаратушэння.
"Дзе мой сярэдні заробак?!" і неадназначнае "адзінства" 17-га верасня. Абмяркоўваем важныя падзеі ў эканоміцы і ў палітыцы Беларусі і свету з Аляксандрам Кныровічам
Пасля Мінска Джон Коўл выправіўся ў Латвію. І размаўляў там пра беларускія калійныя ўгнаенні. Ці не ў гэтым візіце трэба шукаць адказ на пытанне: чаму замест 250 палітвязняў Лукашэнка выпусціў 16-га верасня ўсяго 25?
Праўладная прапаганда тым часам разгарнула маштабную кампанію, звязаную з 17-м верасня. А Лукашэнка, чарговы раз "наеўшыся ўлады", едзе ў Магілёўскую вобласць займацца ўлюбёнай справай — на чым свет стаіць распякаць чыноўнікаў.
Пра гэта, а таксама пра міфічны беларускі сярэдні заробак, які быццам бы ёсць — але якога амаль ніхто не бачыць (можа, ва ўсёй краіны праблемы са зрокам?) — размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=UQdgkD0iwDs
edited
Амерыканскія вайсковыя боты не вытрымалі арктычных вучэнняў NATO. У Нарвегіі ў марскіх пехацінцаў ЗША пачаў літаральна развальвацца абутак, піша Newsweek.
Гаворка пра спецыяльныя боты Belleville Intense Cold Weather Boots, прызначаныя для моцных маразоў. У выніку амерыканцам давялося купляць замену ў Нарвегіі — мясцовыя вайскоўцы дапамаглі ім набыць нарвежскія M77.
Пазней праверылі запасы абутку і ў ЗША. З 4423 правераных пар дэфекты знайшлі ў 538. Цяпер вытворца павінен замяняць пашкоджаныя боты.
edited
Музыку Алеся Чумакова з гурта "Стары Ольса" асудзілі за тое, што ён граў і запісваў беларускія народныя песні. Пра гэта ён сам расказаў у інтэрв'ю для @radiosvaboda.
Чумакоў быў у групе палітвязняў, якіх вызвалілі 16 верасня і вывезлі ў Літву. Ён плануе пераехаць у Польшчу, дзе вернецца да заняткаў музыкай.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):
12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч
14:00 — палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман
15:00 — суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga і Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая
17:00 — журналістка Вольга Лойка і эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў праграме "І што?"
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
edited
Беларускія тураператары не трапілі пад прыпыненне запісу на італьянскія візы. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
Днямі стала вядома, што візавы цэнтр Італіі ў Мінску часова прыпыніў запіс на падачу дакументаў. Выявілася, што гэтае рашэнне датычыць толькі індывідуальнай падачы.
Для турыстычных кампаній, якія з'яўляюцца аўтобуснымі аператарамі на італьянскім кірунку і акрэдытаваныя ў італьянскай амбасадзе, нічога не змянілася. Яны працягваюць збіраць, правяраць і падаваць дакументы ў звычайным рэжыме.
Сэнсы дня на @euroradio. У гэтым выпуску: санкцыйны рэкардсмен, КДБ супраць месячных і антыпольскае свята.
https://youtu.be/61cNj0hqfCM
edited
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 17 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:18 ЗША знялі санкцыі з “Лакафарбы” і “Беллеспаперпрама” — што будзе з эканомікай?
10:45 Навіны спорту
13:07 10 пракладак на месяц: новыя правілы гігіены ў СІЗА КДБ
24:41 Навіны шоў-бізу
28:18 Свята антыпольскасці: які сэнс Дня народнага адзінства
Сэнсы дня: глядзіце нашае відэа пра важныя падзеі гэтага чацвярга
Чаму Еўропа не далучаецца да перамоў з рэжымам? Тлумачыць экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава.
"Калі некаторыя нашы эксперты і палітыкі заклікаюць Еўропу да пачатку перамоў з Лукашэнкам, яны нібыта слепнуць".
Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=8ND1vvOxx1M
Латвія лічыць неабходным працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі. Пра гэта падчас сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам заявіў прэм'ер-міністр краіны Андрыс Кулбергс.
"Прэм'ер-міністр станоўча ацаніў вызваленне 25 беларускіх палітвязняў, падкрэсліўшы вядучую ролю ЗША. У той жа час А. Кулбергс адзначыў, што ў дзеяннях беларускага рэжыму няма істотных паляпшэнняў. Рэжым працягвае рэпрэсіі супраць грамадства, падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны і выкарыстоўвае міграцыю як інструмент гібрыднага нападу.
Таму Латвія лічыць неабходным захоўваць палітычны і санкцыйны ціск, а таксама падтрымлівае пашырэнне і ўзмацненне санкцый ЕС", — паведамілі ў прэс-службе ўрада Латвіі.
У сераду Коўл сустракаўся з кіраўніцтвам у Літве. Выглядае, што яго асноўная мэта — паспрабаваць дамовіцца па транзіту беларускага калію.
У Італіі расійскія шпіёны шукалі беларусаў для дыверсій на грамадзянскіх і вайсковых аб'ектах. Сетка агентаў РФ працавала ў амбасадах у Італіі і Ватыкане.
Ключавымі асобамі сеткі выданне называе ваенна-марскога аташэ амбасады ў Рыме Івана Гарбачова і ягонага намесніка Міхаіла Астахава, звязаных з ГРУ. Абодвух выслалі з Італіі сёлета 9 ліпеня пасля расследавання рымскай пракуратуры па справе перадачы канфідэнцыяльнай інфармацыі Расіі.
Таксама ў сетку ўваходзілі некалькі сакратароў амбасадаў.
Для дыверсій агенты спрабавалі знайсці беларусаў і выхадцаў з іншых краін Усходняй Еўропы.
У Беларусі знайшлі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў. Пра гэта паведаміў украінскі маніторынгавы канал "єРадар".
Рэтранслятары выявілі каля Хойнікаў, Дзербінкі і Махнавічаў, а таксама Буда-Сафіеўкі.
У бюджэт суда ў Гаазе на 2027 год закладзена фінансаванне "беларускага кейсу". Пра гэта ў эфіры @euroradio паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка.
"На 2027 год прадстаўлены бюджэт расследавання беларускай сітуацыі Офісам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. Там закладваецца фінансаванне пракурора па беларускай сітуацыі. Закладваецца фінансаванне на ажыццяўленне следчых дзеянняў.
І ў перспектыве за гэтым будзе судовая дзейнасць Палаты папярэдняй вытворчасці №1, якая будзе разглядаць беларускую сітуацыю, уключаючы і вынясенне рашэння аб выдачы ордара, і таксама прыняцце захадаў па забеспячэнні доказаў працы з ахвярамі, працы са сведкамі".