Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Латвія лічыць неабходным працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі. Пра гэта падчас сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам заявіў прэм'ер-міністр краіны Андрыс Кулбергс. "Прэм'ер-міністр станоўча ацаніў вызваленне 25 беларускіх палітвязняў, падкрэсліўшы вядучую ролю ЗША. У той жа час А. Кулбергс адзначыў, што ў дзеяннях беларускага рэжыму няма істотных паляпшэнняў. Рэжым працягвае рэпрэсіі супраць грамадства, падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны і выкарыстоўвае міграцыю як інструмент гібрыднага нападу. Таму Латвія лічыць неабходным захоўваць палітычны і санкцыйны ціск, а таксама падтрымлівае пашырэнне і ўзмацненне санкцый ЕС", — паведамілі ў прэс-службе ўрада Латвіі. У сераду Коўл сустракаўся з кіраўніцтвам у Літве. Выглядае, што яго асноўная мэта — паспрабаваць дамовіцца па транзіту беларускага калію.

Views over time

05001K1.5K2K17 Sep 17:1011 Nov 21:341.7K17 Sep 17:10: 0 views11 Nov 21:34: 1,730 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 17:100
11 Nov 2026, 21:341.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.