Лукашэнка не хоча адказваць за непапулярныя рашэнні. Гэта ды не толькі ў першым выпуску "Клуба галоўных рэдактараў" абмеркавалі галоўрэд @Bel_Tomorrow Павел Свярдлоў, галоўная рэдактарка @planbmediaio Вольга Лойка і расследавальнік @Belarus_Files Ігар Кулей. А паглядзець можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=5wVvVuUJ8hU
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
Спецпасланнік Трампа па Беларусі Джон Коўл наведвае Латвію. Чакаецца, што гаворка пойдзе пра транзіт беларускага калію. У сераду Коўл сустракаўся з кіраўніцтвам Літвы і анансаваў сваю паездку ў Рыгу. "Здзелка па калійных угнаеннях знаходзіцца ў вельмі добрым стане, каб арганізаваць пастаўкі калію з Беларусі ў ЗША, чаго хоча прэзідэнт Трамп", — цытуе Коўла The New York Times. Як казаў Коўл, сустрэча з кіраўніцтвам Латвіі трэба, каб усе ўзгаднілі свае дзеянні. Міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ, каментуючы візіт Коўла, адзначыла сярод тэмаў праблему нелегальнай міграцыі і бяспекі мяжы з Беларуссю.
-

Беларусы рыхтуюць гульню — сімулятар мінскага трамвая. Ужо хутка праект з'явіцца ў раннім доступе ў Steam. На першым этапе ў гульні Tramensk: Tram Simulator будзе толькі маршрут з Трактарнага да Серабранкі, але потым распрацоўшчыкі абяцаюць дадаць большы выбар. Апдэйтамі пра гульню яны дзеляцца ў Threads. TW: Моцны прыступ настальгіі ў эмігрантаў.
-
Канада падтрымлівае паглыбленне сувязяў з Еўрасаюзам. Як і прапанову разгледзіць магчымасць стаць першым асацыяваным сябрам арганізацыі, пра гэта заявіў канадскі прэм'ер-міністр Марк Карні ў чацвер у Еўрапарламенце. Выступаючы на наступны дзень пасля новых заяў Трампа, які незадаволены больш цеснай супрацы Канады і ЕС і пагражае новымі тарыфамі, Карні завуалявана раскрытыкаваў цяперашняе кіраўніцтва ЗША. "Я прапаную трэці [геапалітычны] блок не для таго, каб стаць супернікамі вялікіх дзяржаў, толькі з лепшымі манерамі", - сказаў Карні. “Мы не імкнемся да ўлады, каб дамінаваць над іншымі. Наадварот, мы імкнемся да ўстойлівасці, каб ніхто не мог кантраляваць нашы адкрытыя рынкі, ушчамляць наш суверэнітэт, пагражаць тэрытарыяльнай цэласнасці або падрываць нашы свабоды, нашу дэмакратыю, наша вяршэнства закона".
-
Сёння 17 верасня — дата, на якую ўлады Беларусі прызначылі "Дзень народнага адзінства". 87 гадоў таму ў гэты дзень СССР увязаўся ў Другую сусветную вайну, калі Чырвоная армія перайшла мяжу з тагачаснай Польшчай. Адным з вынікаў гэтага стала аб'яднанне тэрыторыі Беларусі. Здавалася б, трэба радавацца. Але... Для каго гэтае свята? Навошта ўлады яго ініцыявалі менавіта ў наш час? Чаму яно не дапамагае пераадолець сапраўдны раскол у беларускім грамадстве, а толькі "сшывае" і так скаваных адным лануцгом? Чытайце ў архіўным тэксце @euroradio: https://euroradio.fm/dzen-narodnaga-adzinstva-nastalgiya-pa-sssr-abo-sproba-pamirycca З Беларусі — без VPN
-
edited Чаго чакаць ад наступнага візіту Коўла ў Мінск? Эфір @euroradio. Як вынік апошніх перамоў ЗША з Лукашэнкам ацэньваюць у Офісе Ціханоўскай і ці чакалі вызвалення такой колькасці палітвязняў? Якія чаканні ад Форуму Астрожскіх і чаму ў Кіеў не едзе Ціханоўская? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам: https://www.youtube.com/live/W4Ux_JH48Ac
-
“У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні. Абмяркуем гэта з Паўлам Латушкам у эфіры @euroradio. Чаму спакойная размова на “галоўную тэму” перарасла ў заявы пра адсутнасць палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка: https://www.youtube.com/live/4PjOhn-dINs?si=l0346I_QiSenX_Yw
-
Сябру Каардынацыйнай Рады Яўгена Караулава спрабавала завербаваць КДБ. У тым ліку праз пагрозы сваякам. У такой сітуацыі можа апынуцца кожны. Нагадваем тэксты @euroradio, якія могуць быць актуальнымі і карыснымі: ⚫️Што рабіць і не рабіць, калі вам напісалі з КДБ? Парады юрыста і псіхолага ⚫️Перапіска з КДБ. Як спецслужбы выклікаюць на размову беларусаў у эміграцыі ⚫️ КДБ — гэта небяспечна? Міхалевіч пра вярбоўку беларусаў і маўчанне за мяжой ⚫️ Што трэба абавязкова рабіць, калі вам у Польшчу пішуць з КДБ Беларусі?
-
Чаму перамовы Коўла з Лукашэнкам запаволіліся? Абмяркуем з амерыканістам! Чаму няма "вялікай здзелкі" з ЗША? Ці здолеюць амерыканцы ў выніку даць Лукашэнку тое, чаго ён ад іх жадае? Што для рэжыму азначае прыход у “беларускі перамоўны трэк” дыпламата Крыстафера Паніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі: https://www.youtube.com/watch?v=2B8fqyWOtIE
-

104 тысячы рублёў выдаткоўваюць у Карэлічах на выступ расійскай групы "Блестящие". У райвыканкаме вырашылі, што яны будуць выдатна глядзецца на мясцовых "Дажынках". У апісанні заяўкі чыноўнікі блытаюцца: у адным месцы пішуць, што група расійская, у іншым — "выступ беларускіх артыстаў". "В программе прозвучит 18 песенных композиций: известные и популярные песни группы "А на море белый песок", "Ой, люли-люли", "Это любовь", "Милый мой" и др." — пішуць у тэхнічным заданні да закупкі.
-
edited
10 пракладак на месяц. КДБ абнавіў правілы знаходжання ў сваіх СІЗА. Згодна з правіламі, апублікаванымі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у СІЗА КДБ не будуць прымаць з інфекцыйнымі захворванні ці ў стане ап'янення. Вязням цяпер і фармальна нельга перадаваць "забароненую інфармацыйную прадукцыю". Акрамя "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у чорны спіс трапіла "парнаграфічная прадукцыя", а таксама рэлігійная, якая "супярэчыць ідэалогіі беларускай дзяржавы". Ёсць канкрэтныя нормы і па таму, колькі чалавеку выдаваць гігіенічных сродкаў: напрыклад, 200 грамаў гаспадарчага мыла на месяц, а жанчынам — 10 пракладак.
-
edited
📺 Каго глядзець/cлухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 13:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі 14:00 — кіраўнік НАУ Павел Латушка 15:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе!
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-


Школьнікам расказваюць пра палітвязняў і знішчэнне беларускіх школ. Толькі не ў сучаснай Беларусі, а "пад панскім гнётам". Падчас адмысловага ўроку да "Дня народнага адзінства" чыноўнікі ад адукацыі зрабілі вялікую прэзентацыю пра падзеі 17 верасня 1939. Вядома, няма ані слова пра пакт Молатава — Рыбентропа. Затое ёсць шмат апісанняў "каланіяльнай палітыкі" — пра Расійскую імперыю ў школах, вядома, ніколі такога не расказваюць. Ну і дадаюць фота, як у Заходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію. Толькі ёсць нюанс: гэтае фота было зробленае ва ўкраінскім горадзе Роўна.
-
"Парушана ключавое правіла гандлю". Мікола Статкевіч — пра вызваленне 25 палітвязняў. Палітык адзначыў, што шмат хто чакаў большую колькасць вызваленых, анансавалі вялікую групу і ў ЗША. Але ў выніку рэжым адпусціў на волю толькі 25 чалавек. "Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па "здзелках", але і любы звычайны пакупнік. Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару. Разумею, што пан Коўл казаў тое, што з нецярпеннем чакалі пачуць ад яго тысячы беларусаў, але, калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы".
-
Лукашэнка сарваў перамовы з ЗША? Гэтая і іншыя тэмы — у "Сэнсах дня" па вынікаў 16 верасня. Глядзіце тут: https://youtu.be/02hD_AraXDw А таксама пішыце нам у каментары пад відэа свае прапановы і пажаданні па новай праграмы!
-
Важныя падзеі і сэнсы серады, 16 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:25 На волі 25 палітвязняў — іх дэпартавалі з краіны 10:09 Навіны спорту 13:39 Хто такі Крыстафер Паніка, які прыехаў да Лукашэнкі з Коўлам? 23:57 Навіны шоў-бізу 27:29 Ультраправыя выігралі мясцовыя выбары ў Германіі. Чаму іх нельга забараніць? Сэнсы дня — глядзіце нашае відэа з вынікамі гэтай серады
-
"Разрадка паміж Беларуссю і Еўропай можа адбыцца толькі тады, калі зменіцца палітычны курс. Чый? Ды зразумела чый: дыктатараў!" Экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава тлумачыць, чаму Еўрасаюз не далучаецца да перамоваў з Лукашэнкам, каб вызваліць больш палітвязняў. Цалкам свежы стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=8ND1vvOxx1M
-



"Беларусьфільм" паказаў кадры са свайго новага фільма "19.91". Прыгодніцкую стужку здымае Кірыл Халецкі, рэжысёр "Кіношнікаў" і "Класнай". Новы фільм расказвае пра прыгоды беларускіх піянераў часоў позняга СССР. Сюжэт круціцца вакол золата Бактрыі, якое ў 1991 годзе таямніча ўсплывае ў СССР. Акрамя школьнікаў, скарб хочуць знайсці злодзеі і міліцыянеры. Прэм'ера "19.91" запланаваная на 2027 год.
-
"Трэба сыходзіць з інтарэсаў беларускага народа, а не паўтараць за Брусэлем". Палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў лічыць, што дэмсілы мусяць іншым чынам ставіць сябе ў Еўрасаюзе — бо іначай яны не проста не прыносяць карысці, але і дапамагаюць пагаршаць становічша беларусаў. Цалкам свежы стрым з Паўлам Усавым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=a8HWHrSDMDs
- Older posts