10 з 25 вызваленых днямі палітвязняў прыехалі ў Варшаву. Сярод іх — гендырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, заснавальнік "Арт Сядзібы" Павел Белавус, музыка "Старога Ольсы" Аляксандр Чумакоў ды іншыя. Астатнія з 25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня, пераважна застануцца ў Літве: там будуць 13 чалавек. Яшчэ двое паедуць у іншую краіну.