Амерыканскія вайсковыя боты не вытрымалі арктычных вучэнняў NATO. У Нарвегіі ў марскіх пехацінцаў ЗША пачаў літаральна развальвацца абутак, піша Newsweek. Гаворка пра спецыяльныя боты Belleville Intense Cold Weather Boots, прызначаныя для моцных маразоў. У выніку амерыканцам давялося купляць замену ў Нарвегіі — мясцовыя вайскоўцы дапамаглі ім набыць нарвежскія M77. Пазней праверылі запасы абутку і ў ЗША. З 4423 правераных пар дэфекты знайшлі ў 538. Цяпер вытворца павінен замяняць пашкоджаныя боты.