Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.7/daylast 7 hours ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
Анджэй Пачобут вярнуўся ў Польшчу. 15 верасня журналіст і дзеяч Саюза палякаў Беларусі перасёк беларуска-польскую мяжу, піша Wyborcza.
На радзіме ён правёў каля тыдня. Пачобут паехаў у Беларусь 8 верасня — упершыню пасля вызвалення з калоніі і вывазу ў Польшчу ў красавіку 2026 года.
У Гродне ён сустракаўся з сям’ёй і прадстаўнікамі Саюза палякаў Беларусі.
Раней Пачобут казаў, што плануе зноў жыць у Гродне, нягледзячы на рызыку паўторнага пераследу.
Чым адметная сітуацыя з нібыта адгрузкай беларускага калію пакупнікам з ЗША? Ці мусяць у Беларусі насцярожыцца з нагоды ўкраінскіх удараў па Ямале?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
https://www.youtube.com/watch?v=TW2IiWDiiTs
У Гродне цяпер стала немагчыма ўзяць напракат электрасамакаты і ровары. Цяпер там можна выкарыстоўваць толькі асабістыя сродкі. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады.
Яны спасылаюцца на тое, што вузкія вулачкі і гістарычная забудова Гродна пасуюць для прагулак, а не для хуткаснай язды. На хуткасныя "пакатушкі" скардзіліся і гараджане, якіх нават збівалі ездакі. Таксама гучалі і скаргі на паркоўку самакатаў і ровараў у неналежных месцах.
Улады кажуць, што за горад без пракатных самакатаў прагаласавалі 72% удзельнікаў абмеркавання.
Ці атрымаецца ў Коўла вызваліць усіх закладнікаў Лукашэнкі з-за кратаў?
На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас.
https://www.youtube.com/watch?v=NfW-Gg0JCHs
Беларусь не перадавала Літве ніякай інфармацыі пра дрон, які ляціць у яе бок. Аб'ект быў выяўлены літоўскімі вайсковымі сродкамі назірання. Пасля гэтага яго наяўнасць візуальна пацвердзіў і знішчыў самалёт місіі паветранай паліцыі NATO.
Пра гэта заявіў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Літвы палкоўнік Антанас Матуціс, перадае LRT.
У ноч на 15 верасня ў паветраную прастору Літвы з Беларусі заляцеў беспілотнік. Яго збіў італьянскі знішчальнік, які падняўся з авіябазы ў Шаўляі.
edited
Спецпасланнік Трампа Джон Коўл ужо ў Мінску. Перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам пройдуць у Палацы Незалежнасці.
Чакаецца, што сёння вызваляць чарговую групу палітвязняў.
Прычына спазнення на працу? Нейкі лось!
Жывёла паралізавала рух цягнікоў у Варшаве. Незвычайны госць заблукаў на чыгуначных шляхах каля цэнтральнага вакзала. У выніку пасажыры сутыкнуліся з затрымкамі.
Гродзенскі біскуп Уладзімір Гуляй сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі. Пасля імшы перад удзельнікамі выступілі некалькі музычных гуртоў.
Да гурта "Ave" Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі далучыўся біскуп Уладзімір Гуляй. Ён у свой час заснаваў гэты гурт, а цяпер падчас канцэрта сеў за барабаны.
Падчас паездкі ў Гродна Анджэй Пачобут найбольш моцна адчуваў адсутнасць сяброў. А тыя, хто застаўся на радзіме, глядзелі на яго, як на НЛА. Пра гэта актывіст напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
У Гродне больш за ўсё сумую па сябрах, з якімі лягчэй сустрэцца сёння ў Беластоку, Варшаве ці Вільні. Ніколі раней я не мог прайсціся па цэнтры і не пабачыць знаёмага твару. Цяпер гэта штодзённасць. Калі я сустрэў знаёмага на Савецкай плошчы, ён паглядзеў на мяне, быццам я НЛА. І кожны з маіх знаёмых, з якімі я размаўляў у Гродне, меў такое ж уражанне.
Анджэй Пачобут 8 верасня паехаў у Беларусь на тыдзень. 15 верасня ён плануе вярнуцца ў Польшчу, пасля чаго ў яго запланаваныя візіты ў ЗША і Канаду.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
12:00 — дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
13:00 — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
14:00 — палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі
15:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай па Канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
edited
Міністэрства інфармацыі знайшло "найгрубейшую праяву цэнзуры па нацыянальных прыкметах і інфармацыйнай сегрэгацыі". І гаворка зусім не пра зачыстку інфармацыйнай прасторы ў Беларусі.
Так лукашэнкаўскае ідэалагічнае ведамства адрэагавала на тое, што хостынг YouTube выдаліў каналы СТБ, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Radio Kultura BY і "Радыё Сталіца".
Канал СТБ забанілі падчас жывой трансляцыі ток-шоу "По существу". Яно прысвячалася так званаму Дню народнага адзінства і "пытанням гістарычнай праўды".
У Літве ўпершыню збілі беспілотнік. Папярэдне, ён прыляцеў з Беларусі.
Дрон заляцеў у паветраную прастору Літвы неўзабаве пасля поўначы. У краіне абвясцілі паветраную трывогу, а Віленскі аэрапорт часова прыпыніў працу.
Каля 00:20 беспілотнік збілі ў раёне Кайшадорыса пад Каўнасам. На яго перахоп падымаліся італьянскія знішчальнікі, якія базуюцца ў Шаўляі.
Гэта першы выпадак, калі беспілотнік быў збіты ў небе над Літвой.
"Сэнсы дня" на @euroradio. У выпуску: дэфіцыт кадраў і мігранты, сустрэча Лукашэнкі і спецпасланніка Трампа, сустрэчы Пачобута ў Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=2WJAC-sjAXE
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 14 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:11 Ці сапраўды працоўных мігрантаў у Беларусі вабяць заробкі?
12:15 Навіны спорту
15:14 Пачобута не затрымалі: з Мінскам можна дамаўляцца?
28:21 Навіны шоу-бізу
32:51 Прапагандысты прыдумляюць небыліцы пра Еўропу і кіпяць ад злосці — Крынж тыдня
Сэнсы дня — глядзіце нашае відэа з вынікамі гэтага панядзелка
"Беларусь — дэмакратычная свабодная краіна!" — дэпутат Алег Гайдукевіч вырашыў выказацца пра вяртанне ў Гродна журналіста Анджэя Пачобута. Бо неяк жа трэба тлумачыць прыхільнікам Лукашэнкі, чаму журналіста не проста прапусцілі праз мяжу, але і не затрымалі за цэлы тыдзень.
Вынік прадказальны — у Гайдукевіча атрымалася крынжова.
Больш такога — у свежым "Крынжы тыдня": https://youtu.be/nAJS-T51isk
Ніякага дыялога паміж Мінскам і Варшавай няма. Ёсць кантакты. І ў гэтым кантэксце кароткая паездка Анджэя Пачобута ў Беларусь (і тое, што яго за тыдзень не затрымалі) не будзе мець на беларуска-польскія адносіны ніякага ўплыву, мяркуе палітолаг Каміль Клысінскі.
І электрычкі Брэст — Тэрэспаль яшчэ далёка.
Цалкам стрым з Камілем Клысінскім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=OHPw_-FLUE8
У чарнобыльскай зоне даныя для навукоўцаў збіраюць... пчолы. Супрацоўнікі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка арганізавалі пчальнік у выселенай вёсцы пад Нароўляй — і цяпер вывучаюць як саміх насякомых, так і тое, што яны прыносяць у вуллі.
За адзін вылет пчала аблятае радыус у некалькі кіламетраў, кантактуючы з глебай, паветрам і збіраючы нектар з пылком. Даследуючы ўсё гэта, можна ацэньваць радыяцыйнае становішча.
Эксперымент будзе працягвацца тры гады. Калі "паласатая разведка" дакажа сваю эфектыўнасць, яго маштабуюць: аналагічныя "маніторынгавыя пчальнікі" могуць з'явіцца і ў раёне Беларускай АЭС.
edited
Заўтрашні візіт Джона Коўла ў Мінск — апошні? З аднаго боку, у ЗША набірае абароты кампанія па выбарах у Кангрэс — і Дональд Трамп будзе вымушаны пераключыцца на ўнутраную палітыку. З іншага — ён збіраўся вызваліць усіх палітвязняў...
Пра трэк перамоваў Мінска з Вашынгтонам, які развіваецца хутчэй насуперак, чым дзячуючы абставінам, разважае эканамічная і палітычная аглядальніца Вольга Лойка. Цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=u2krua0L8AI
Усё ж такі расійскія рэтранслятары. Апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны каардынаваліся з тэрыторыі Беларусі.
Мы ў другім сезоне гэтага серыяла. Што праўда, Зяленскаму пакуль што не да новых ультыматумаў: https://euroradio.fm/dronavaya-ataka-pa-ukraine-ishla-praz-retranslyatary-u-belarusi
Спасылка, якая працуе без VPN
"Калі нашыя партнёры могуць гарантаваць, што Расія сапраўды гатовая ўстрымацца ад удараў па нашай энергасістэме, іншых энергетычных аб'ектах, крытычна важнай інфраструктуры і маршрутах паставак прадуктаў харчавання, дык мы, вядома, гатовыя адказаць тым жа, устрымаўшыся ад удараў". Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў заяву Трампа пра "энергетычнае перамір'е" паміж Кіевам і Масквой.
"Нам патрэбная надзейная і доўгатэрміновая дамоўленасць, якая прынясе рэальную карысць жыццю людзей. А не такая, якая разваліцца пасля таго, як расіяне правядуць свае "выбары" і забяспечаць часовае зняцце напружанасці ў дачыненні да паставак бензіну і дызельнага паліва, — працягвае Зяленскі. — Вайна мусіць быць спынена, і мера па дээскалацыі ў дачыненні да крытычна важнай інфраструктуры можа стаць першым крокам да міру. Мы з нецярпеннем чакаем канкрэтных прапаноў ад нашых партнёраў".