У Гродне цяпер стала немагчыма ўзяць напракат электрасамакаты і ровары. Цяпер там можна выкарыстоўваць толькі асабістыя сродкі. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады. Яны спасылаюцца на тое, што вузкія вулачкі і гістарычная забудова Гродна пасуюць для прагулак, а не для хуткаснай язды. На хуткасныя "пакатушкі" скардзіліся і гараджане, якіх нават збівалі ездакі. Таксама гучалі і скаргі на паркоўку самакатаў і ровараў у неналежных месцах. Улады кажуць, што за горад без пракатных самакатаў прагаласавалі 72% удзельнікаў абмеркавання.