У чарнобыльскай зоне даныя для навукоўцаў збіраюць... пчолы. Супрацоўнікі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка арганізавалі пчальнік у выселенай вёсцы пад Нароўляй — і цяпер вывучаюць як саміх насякомых, так і тое, што яны прыносяць у вуллі. За адзін вылет пчала аблятае радыус у некалькі кіламетраў, кантактуючы з глебай, паветрам і збіраючы нектар з пылком. Даследуючы ўсё гэта, можна ацэньваць радыяцыйнае становішча. Эксперымент будзе працягвацца тры гады. Калі "паласатая разведка" дакажа сваю эфектыўнасць, яго маштабуюць: аналагічныя "маніторынгавыя пчальнікі" могуць з'явіцца і ў раёне Беларускай АЭС.