Анджэй Пачобут вярнуўся ў Польшчу. 15 верасня журналіст і дзеяч Саюза палякаў Беларусі перасёк беларуска-польскую мяжу, піша Wyborcza. На радзіме ён правёў каля тыдня. Пачобут паехаў у Беларусь 8 верасня — упершыню пасля вызвалення з калоніі і вывазу ў Польшчу ў красавіку 2026 года. У Гродне ён сустракаўся з сям’ёй і прадстаўнікамі Саюза палякаў Беларусі. Раней Пачобут казаў, што плануе зноў жыць у Гродне, нягледзячы на рызыку паўторнага пераследу.