Беларусь не перадавала Літве ніякай інфармацыі пра дрон, які ляціць у яе бок. Аб'ект быў выяўлены літоўскімі вайсковымі сродкамі назірання. Пасля гэтага яго наяўнасць візуальна пацвердзіў і знішчыў самалёт місіі паветранай паліцыі NATO. Пра гэта заявіў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Літвы палкоўнік Антанас Матуціс, перадае LRT. У ноч на 15 верасня ў паветраную прастору Літвы з Беларусі заляцеў беспілотнік. Яго збіў італьянскі знішчальнік, які падняўся з авіябазы ў Шаўляі.